З рознымі пачуццямі мы развітваемся са старым годам. З ноткай удзячнасці азіраемся назад і перакладаем спадзяванні на год наступны, чакаем падарункаў... Але абмінаем нешта вельмі важнае ў мітуслівым гэтым чаканні. Нас бы здзівілі паводзіны людзей, якія атрымаўшы прыгожы пакунак, не адкрываючы, адставілі яго набок і больш не ўспаміналі аб ім. Гэта ўвогуле цяжка ўявіць. А між тым мы так і робім.
Што значыць удзячнасць за дар? Па-першае, заўважыць яго, разгледзець, навучыцца карыстацца, калі гэтага вымагае складаная рэч, і г.д. Па-другое, падзякаваць. Па-трэцяе, падзяліцца з іншымі тым добрым, што прынёс падарунак, прынамсі радасцю, калі ён вельмі прыватны.
Правесці стары год – не значыць толькі ўзняць за яго тост. Трэба разгарнуць Божыя падарункі, якія мы атрымалі за гэты час. Многія з іх можна зразумець толькі з цягам часу. Няўдачы, якія нечаму навучылі, паражэнні, які прымусілі задумацца, матэрыяльныя страты, якія вызвалілі. А колькі было сустрэч, прыгожых, добрых людзей, дапамогі, прабачэння, падтрымкі... Перажыць гэтыя светлыя моманты яшчэ раз, напоўніць сваё сэрца радасцю і ўдзячнасцю, дзівячыся зноў і зноў, якая вялікая Божая любоў да чалавека.
Новы год робіць першыя крокі якраз за Божым нараджэннем. Усё зноў толькі пачынаецца, і кожнаму з нас дзень па дню пісаць сваю гісторыю. Няхай яна будзе напоўнена добрымі падзеямі, здарэннямі і падарункамі, адметнымі, непаўторнымі, шчодрымі, каб дзяліцца з тымі, каго давядзецца сустрэць, прымаць тое, чым дзеляцца іншыя, і дзякаваць штодня за безліч ласкаў Божых.
Адзін з маіх любімых здымкаў 2014-га:

Ці знаёмыя вам пустыя згрызоты? Я нават не маю на ўвазе "сама прыдумала – сама пакрыўдзілася", але тыя надакучлівыя перажыванні "хто што падумаў, як паглядзеў ды што сказаў". Сапраўды, ахвотных выказацца на тэму свайго бліжняга (у вочы ці за спіной) заўсёды хапае. Калі гавораць нешта не вельмі прыемнае, хочацца неяк абараніцца, апраўдацца. Часцей, праўда, атрымліваецца прамаўчаць ці пакрыўдзіць чалавека ўзаемным "кампліментам", а потым доўга яшчэ сам-насам фармуляваць ў галаве разумныя адказы ды вострыя слоўцы.