03/09/2012

Празрыстасць

Пачатак верасня – цудоўны і няпросты час. З летняга на восеньскае змяняецца паветра, дзеці вяртаюцца ў садочкі і школы, стомленыя дарослыя цешацца добраму ўраджаю, хай сабе маленькаму, але свайму. А можа рады за суседзяў, каб у зімовы вечар на нешта смачнае зазірнуць да іх у госці... Але пакуль што столькі ўсяго не паспяваюць і збіваюцца з ног і добрага настрою.

Напрыканцы жніўня міжволі робіцца сумна ад развітання з летам, але першы месяц восені – з лёккім верасовым пахам і прахалодай – прыходзіць, як даўні сябра, што з ілюзій вяртае ў рэальнасць. Да мараў трэба дадаць нямала працы, да клопату – супакою, да веры – учынкаў, да жыцця – любові.

Я прымаю цябе, жыццё,
Неспакойным і ціхім зусім,
Цвёрдым, нібы стальное ліццё,
I празрыстым, як верасня дым.
Для мяне ты не дзённы госць,
Я цябе несканчоным лічу
I прымаю —
                       якое ёсць,
Каб аддаць —
                         якое хачу.

Еўдакія Лось

No comments:

Post a Comment