29/06/2013

Бог не маўчыць

Чулі, што сказана было [продкам]: "Не забівай", а хто заб'е, будзе асуджаны.
А Я вам кажу, што той, хто дарэмна гневаецца на брата свайго, будзе асуджаны; а хто скажа брату свайму: "рака", – будзе асуджаны радай, а хто скажа "дурны", – будзе асуджаны агнём пякельным. Мц 5; 21-22

Мы ў большасці жывём так, быццам бы не чулі нават пра запаведзь продкам, не тое, што пра "дурня". Сапраўды, продкам было сказана ясна і коратка, а яны ж забівалі, ды яшчэ як. І Бог маўчаў. Ці ніхто не слухаў? Але тады можна лёгка апраўдаць сваю злосць, ганарлівасць, хуткі суд над іншым чалавекам.

26/06/2013

Пината. Как создать праздник

Детский праздник с пинатой – веселое развлечение для детей и взрослых, где все усилия вознаграждаются приятными эмоциями и сладким угощением. Главный атрибут, конечно, – сама пината (Piñata). Как ее сделать своими руками, я напишу ниже. А сначала предлагаю несколько подсказок, как организовать кульминацию этой забавы – разбивание пинаты.
  • Все нужно продумать заранее. Само действо будет привязано к тому месту, где вы подвесите пинату: ветка дерева, баскетбольная корзина, крюк в помещении. 
  • Чтобы игра была безопасной, понадобится свободное пространство. 
  • Удостоверьтесь, что у вас всё необходимое под рукой ещё до начала праздника.
  • Подготовьте палку для разбивания пинаты и повязку на глаза, если дети будут играть с завязанными глазами. 
  • Еще один немаловажный элемент – веселая танцевальная музыка.

23/06/2013

Самае-самае

Самыя пяшчотныя словы да дзяцей прыходзяць у галаву і гаворацца з зачыненымі вачамі. Нават па тэлефоне. Паспрабуйце на сваіх блізкіх. Уважлівыя вочы заўсёды знойдуць, за што зачапіцца, але не заўсёды іх час. Ёсць хвіліны, калі трэба не перашкаджаць сэрцу бачыць.

20/06/2013

Каб добра спаць

Вечарам званіла мне мама. Як звычайна, распыталася пра ўсіх, расказала пра свае клопаты і справы, пахваліла і параіла болей есці хаця б вечарам. Бо ў мае абеды яна чамусьці не верыць, хоць яны, абеды, даволі часта здараюцца. І яна сказала: "З'еш болей, каб спаць крапчэй".

Мама... Яна з таго пакалення, якому цяжка было заснуць ад голаду... Заўсёды яе больш за іншае турбуе, ці не застаўся хто галодны. Але ж самой, і пад'еўшы, не спіцца. Бо недзе далёка жывуць дзеці, бо па чарзе хварэюць то ўнукі, то праўнукі, бо гарод не пасаджаны/не аполаты/не ўзараны (а суседка ўжо першая справілася), бо ўспаміны, бо згрызоты, бо думкі...

У дзяцінстве было прасцей: пад'еў – ідзі гуляць, пакуль не сцямнее. А зараз тэлевізар расказвае  свае байкі аж да дванастай гадзіны ночы, але ёй яшчэ не спіцца, я ведаю... Не сумуй, даражэнькая, прымі добрыя думкі, як падарунак, а яны – найлепшая падушка.


Здымку гэтаму, што праўда, 6 гадоў ужо, але вочы не старэюць.

Душэўная дынаміка

Пачатак 42-га Псальму ў Бібліі, што перакладаў Уладзіслаў Чарняўскі:
Як алень імкнецца да водаў крынічных, так імкнецца душа мая да Цябе, Божа...
мне спадабаўся больш, чым пачатак вядомай песні: "Як лань, што прагне напіцца з крыніцы..."

Не таму, што алень даспадобы больш, чым далікатная лань, але менавіта за гэты рух, які адчуваецца ў імклівым алені. Прагнуць вады можна і стоячы на месцы.

Бяжыць, ляціць мая душа нястомна
Са спечанымі вуснамі,
сасмягшы,
ляснымі сцежкамі ледзь бачнымі,
шалёна,
каб да крыніцы ўсёй сабой прыпасці.

18/06/2013

Глыбіня Генісарэта

arte de Brian Cameron
Свечка дагарала. Дапісаць ліст было ўжо немагчыма. Стары спусціў сваю сівую галаву, закрыў вочы. Зрэшты, ён не ведаў, што яшчэ мог сказаць гэтым людзям, якія чакаюць ад яго рады і дзеяння. Радкі іх трывожнага ліста яшчэ відаць у зіхоткім святле. Але ж як аслабеў ягоны зрок за час, праведзены ў рымскіх катакомбах... Шчыра кажучы, больш, чым пад рымскае сонца, Пятру хацелася на зялёныя барагі Генісарэта.

Раптам ён адчуў, як дыхнула на яго прахалодай цёмнай вады пад зорным галілейскім небам, але ж не, гэта проста вецер заблукаў у каменных калідорах і скляпеннях.

03/06/2013

Без сваіх назваў

Падумалася па дарозе дадому, што вельмі шмат неназванага ў нашых гарадах. Калі ўжо немагчыма ўбачыць плошчу Вітаўта, вуліцу Быкава, парк Сапегі ці Ліцвінскі бульвар, то няма і плошчы Гадзінніка, алеі Знічак, бульвара Ціхаходаў, Ліхтара Заручаных і Закаханых, левіцы Мараў, вуліцы Добрага Настрою і гэтак далей, і гэтак далей, вы напэўна ўспомніце больш за мяне... А павінны быць і тыя, і іншыя, пра вялікіх людзей і пра простыя рэчы. Або яны ёсць, толькі назваў не маюць.