28/03/2014

Малітва караля акрыляе народ

Калі зусім робіцца сумна, успамінаецца Вільня. Яе не так шмат у маім жыцці, але яна затое – з тых рэчаў, з якіх складаецца мой падмурак. У рэшце рэшт заўсёды да іх вяртаешся.

І сёння трапілі на вочы здымкі 8-гадовай даўніны. Марозны студзень, нашыя чырвоныя насы, блакітнае чыстае неба, Вострая брама, старыя вулічкі, утульныя кавярні...

І вось віленская катэдра. Капліца святога Казіміра.


Ён пражыў так мала, а запомніўся людзям так добра. На жаль, каралі часцей жывуць у памяці людзей, як тыраны. Тым больш ясным святлом ззяе імя Казіміра. 

3 кастрычніка 1458 г. – 4 сакавіка 1484 г. Памёр ад сухотаў, маючы 26 год. Высакародны, разумны, здольны... 

Літоўцы дамагаліся ў караля Казіміра IV Ягелончыка асобнага князя для іх дзяржавы, указваючы на каралевіча Казіміра...

На працягу амаль двух год каралевіч Казімір быў намеснікам бацькі ў каралеўстве...

Яго кароткае кіраўніцтва дзяржавай высока ацэньвалася сучаснікамі. Ён палепшыў бяспеку на дарогах, утаймаваў разбоі...

Ён меў талент прымірэння пасварыўшыхся людзей. Ахвотна быў сярод бедных, раздаючы міласціну са сваіх даходаў...

Казімір прысвячаў шмат часу малітве. Часам, калі панавала ўжо вячэрняя цішыня і ўсе адпачывалі, ён кленчыў на парозе святыні перад зачыненымі дзвярамі.

Адначасова выконваў абавязкі памагатага бацькі, намесніка ў каралеўстве, наступніка трона. Прайшоў выпрабаванні хваробай, уладай і вайной...

У 1518 г., пасля паражэння рускіх пад Полацкам, было прызнана, што гэта адбылося дзякуючы цудоўнай апецы памерлага каралевіча...

Толькі ў 1602 г. папа Клеменс VIII выдаў новую булу, і праз два гады ў віленскай катэдры адбыліся кананізацыйныя ўрачыстасці. Калі ж крыху раней адкрылі грабніцу каралевіча, то цела святога, якое знаходзілася там на працягу 118 год, было некранутым... (Больш поўная біяграфія – тут).

 
О, святы Казімір, наш добры мудры каралевіч, маліся за нас... 




 

No comments:

Post a Comment