30/05/2012

Chrystusie...

Chrystusie...

Jeszcze się kiedyś rozsmucę,
Jeszcze do Ciebie powrócę,
Chrystusie...

Jeszcze tak strasznie zapłaczę,
Że przez łzy Ciebie zobaczę,
Chrystusie...

I taką wielką żałobą,
Będę sie żalił przed tobą,
Chrystusie...

Że duch mój przed Tobą klęknie
I wtedy serce mi pęknie,
Chrystusie... 



Tuwim Julian

Калі ты аднойчы прачнешся пнём...

Набукаданосар (ён жа – Навухаданосар) "цешыўся супакоем у сваім доме і радасцю ў сваім палацы". Вось яно – здзяйсненне ўсіх мараў: палац, супакой і радасць.

І горад, і палац у апісаннях і малюнках выглядаюць велічна і шыкоўна. "Выдатны стратэг і палітык", – як цяпер пра яго пішуць. Прыкладна так, але з адпаведнымі параўнаннямі і эпітэтамі, праслаўлялі свайго караля і ягоныя сучаснікі. Што ж, дасягнуў, можна сказаць,  вяршыні свету...

Але раптам сніцца уладару народаў сон, які здзівіў нават прарока Даніэля. Толькі праз гадзіну часу ён адзіны растлумачыў Набукаданосару., што з волі Бога ператворыцца той у пень і стане на звера падобным. Нічога не змянілася ні назаўтра, ні праз месяц... Так сталася роўна праз год, калі Набукаданосар ужо сам пачаў сябе ўголас нахвальваць.

Адлучаны ад людзей, як звер, як нікому не патрэбны пень, якога нават не відаць з травы... І жывы толькі Божай расой...

27/05/2012

Детские работы

Если точнее – дочкины. Карнавальная маска – тоже ее работа. А еще точнее – выполненные на занятиях по ИЗО в Детском образовательном центре Creo. Ведет занятия Дунаева Наталья Анатольевна. К самому Creo-центру я тоже имею некоторое отношение, хорошо знаю педагогов и каждый раз, когда удается понаблюдать за их работой, неизменно восхищаюсь.
К Галко Наталье Александровне Янка последние два года приходила на развивающие занятия. Тут результат сложнее предъявить, чем выполненные рисунки, но уже сам процесс познания приносил такое удовольствие, что дважды в неделю не было и речи пропустить занятие. А вот дома у детей всегда находится куча дел, телевизор некогда смотреть, не то что заниматься. Не исключено, что из меня плохой организатор детского времени (это так, в порядке самокритики).
Итак, Янкины работы – не все, не строго хронологично, от более ранних (с 4 лет) до последних (скоро 6).

22/05/2012

Чым іх накарміць?

Маецца на ўвазе – дзетак. Адказ, нібыта, просты – любоўю. Мне здаецца, у маладосці, калі дзяцей не было, гэты адказ мяне б задаволіў. Толькі зараз я разумею, што на талерках павінна быць вельмі канкрэтная ежа, вядома, прыдуманая  і прыгатаваная з любоўю :)

Ведаючы, што магла б дасягнуць нейкіх кулінарных вышыняў, усё ж такі застаюся "ў даліне" простых рэцэптаў і традыцыйных страў. Здольнасцяў хапае, часу – не вельмі, вялікага жадання – зусім няма. Але кожны дзень хочацца нечым смачным сваё сямейства накарміць. Таму нейкія новыя стравы час ад часу з'яўляюцца на стале.

Часам, ідэй на вячэру ці абед не ўзнікае доўга, бо адну страву не ўсе любяць, другая – была ўчора, а для трэцяй – не хапае інгрэдыентаў. Тады ўзгадваеш вячэры свайго дзяцінства, – і робіцца лягчэй.

18/05/2012

Цішыня


Вечарам даляцела да мяне ў іншы пакой фраза з дзіцячага мульціка: "Яны так моцна крычаць, што самі сябе не чуюць!" Напэўна, пачула гэтыя словы таму, што апошнім часам такіх напамінаў хапае ў размовах, артыкулах, цытатах. Але маўчанне і цішыня — не адно й тое ж.

 "Колькі людзей, асабліва маладых, ездзіць у транспарце  з навушнікамі! Як яны вытрымліваюць гэты шум у галаве?..." —  мая супрацоўніца ў адказ на пытанне, як ёй жывецца 2 тыдні без машыны.


14/05/2012

Дзеці ў касцеле

фота з globus.tut.by
Вёску Белагруда з яе прыгожым касцёлам ведаюць многія. Часам, бываючы ў Лідзе, мы менавіта туды ездзім у нядзелю на Св.Імшу. Так і ўчора. Зялёны бераг ракі, пагорак і касцёл, да якога немагчыма прызвычаіцца.

Дарэчы, на дзяцей ніякага ўздзеяння архітэктура і прыгажосць інтэр'ера не аказала... Праўда, старэйшы сын, якому 9 год, апрануў комжу і далучыўся да міністрантаў, а малодшыя дачка і сын, як заўсёды, былі заняты сваімі справамі: вырываліся з рук на вуліцу, скакалі на адной назе па цэнтры касцёла, подбегам абыйшлі, узяўшыся за рукі, ўсе скарбонкі (не з пустымі рукамі, канешне)... Янка выкарыстоўвала лаўку як спартыўную прыладу, Віталік назіраў, як падае з вышыні лаўкі ягоная машынка. І г.д. і г.д. Увогуле, горш, калі ім няма чым заняцца, тады даводзіцца частку Імшы праводзіць за дзвярыма касцёла, каб не перашкаджалі іншым людзям маліцца. "Затое, - звычайна суцяшаю сябе я, - няма часу заўважаць, што там іншыя дзеці робяць". А ўчора была яшчэ адна "актыўная" дзяўчына, акрамя нашай.

І вось напрыканцы Імшы, кс.Рышард раптам гаворыць сваім парафіянам:

- Я бачу, некаторыя тут ківалі галовамі на дзяцей. Кажу вам: калі хто-небудзь падумаў што благое пра іх, павінны ісці да споведзі. Вы прыйшлі ў касцёл маліцца - то маліцеся! Дзеці нічога благога не робяць, а калі б што рабілі - у іх ёсць бацькі, прыйдуць і забяруць. Бо як іх зараз не будзе ў касцеле, то й потым не прыйдуць. Дзеці ўзмацняюць нашу малітву.

Потым кожнаму дзіцяці знайшлася цукерка ў ягонай кішэні, вясёлы жарт і за руку прывітанне.


Воблачнае надвор'е ў Лідзе

Выходныя мы ўсёй сям'ёй правялі ў бабулі Стасі ў Лідзе. Не вельмі часта мы наведваем сваіх бабуль, кожная жыве за 150 км ад Мінска. Тым больш прыемна прыязджаць не з якой-небудзь нагоды, а проста так. Дзеці там увесь дзень лётаюць каля хаты, дзе нарадзіліся і выраслі іх дзед і  бацька. Толькі зараз яна абкладзена цэглай.

10/05/2012

Усе ўсё разумеюць. Няўжо праўда?

Мы ўжо даўно не дзеці, і таму выдатна ўсё разумеем, што да чаго і навошта. Але нецярпліва абрываем вядомыя тлумачэнні, прапускаем іх міма вушэй, як... падлеткі. Неяк паступова гэтым пачалі карыстацца ўсё: і чыноўнікі, і прадаўцы, і працадаўцы, і нават - настаўнікі нашых дзяцей. "Ну, вы ж самі ўсё разумееце..." - назва серыялу, чарговы эпізод якога можна ўбачыць у любы момант.

"Чаму так дорага/доўга/няякасна/бесчалавечна?" Адзін адказ на такія пытанні - як водгук на пароль. Бо калі ты не разумееш, то ты або дзівак, або не тутэйшы, або прыкідваешся.

08/05/2012

Горад ценяў

Падазраю, што гэта з імі даўно,
бо сталі настолькі неабачлівымі,
што я заўважыла іх
і здагадалася аб усім.
Яны сядзелі на лаўцы, прыхіліўшы галовы адно да аднаго.
Сядзелі побач. Не было ім спешна.
Толькі ў шэрую палову года нашыя цені жывуць сваім жыццём.
Людзі незаўважна застаюцца без іх. Не ведаю, дзе іншыя, а гэтыя двое – разам.
Яны – то цьмяныя, то глыбока-чорныя – ідуць вуліцамі, якімі мы не здолелі прайсці.
Яны сядзяць на паркавых лаўках, дзе мы з табой не былі ніколі.
Яны глядзяць на Свіслач, абапёршыся на парапет.
Назіраюць з дахаў, як цякуць рэкі аўтамабільных фар,
Праходзяць скрозь начныя туманы, якія, як і дождж, не шкодзяць ім.
Выходзяць за горад, каб спраўдзіць наяўнасць зорак.
Як і мы, пазбягаюць метро і натоўпаў.
Ім так лёгка з двух зрабіцца адным…
Дастаткова толькі дакрануцца…
Ім не патрэбны словы, каб быць разам.
Каб сустракацца, бачыць, разумець.
Цішыня і прысутнасць.
І вось толькі тое, што нашыя цені зараз недзе блукаюць побач
(о, як цікава было б даведацца, дзе),
дае нам пачуццё блізкасці, якое без іх не было б такім, амаль фізічна, адчувальным.

 

06/05/2012

Быць адказам

Есць такі хрысціянскі рух “Просты шлях” (The Simple Way), які пачаўся ў Філадэльфіі ў ЗША. Заснавальнік – Шэйн Клэйбарн (Shane Claiborne) http://www.thesimpleway.org/shane/, лічыць, што “іншы свет магчымы”, шмат падарожнічае, піша, далучае да руху Простага шляху новыя радыкальныя суполкі па ўсім свеце. “Мы сабраліся разам, каб дапамагаць адно аднаму ў духоўным узросце”. Аднаўленне даўняга хрысціянства (з тых першых стагоддзяў, калі імператар Канстанцін яшчэ не надаў яму статус дзяржаўнай рэлігіі) – адна з іх мэтаў. Есць пераклад на рускую мову кнігі Шэйна Клэйбарна "Путь", якую можна набыць на oz.by, напрыклад, як гэта зрабіла я. Кніга вельмі спадабалася, раю пачытаць.

І вось цікавая прапанова на інтэрнэт-старонцы Простага шляху – стаць адказам на іх малітвы. Вядома, у Злучаных Штатах крыху іншая рэчаіснасць і варыянты дапамогі, але сама ідэя малых і адважных учынкаў не толькі для блізкіх, але і незнаёмых людзей, магчыма, навядзе і вас на добрыя думкі і справы. Арыгінал артыкула - тут.

50 спосабаў стаць адказам на нашы малітвы