28/03/2012

Споведзь. Умовы i формулы


"Верны Бог не можа адмовіцца ад самога сябе, не можа адмовіцца ад нас, не можа адмовіцца ад сваёй любові, не можа адмовіцца ад свайго народа, таму што любіць нас. Такая яна — вернасць Бога...
Калі прыступаем да сакрамэнту пакаяння, калі ласка, давайце не думаць, што ідзём у хімчыстку, каб змыць бруд. Не. Мы ідзём, каб увайсці ў любячыя адбымкі гэтага вернага Бога, які заўсёды нас чакае. Заўсёды..." Папа Францішак.

Грэх – гэта не толькі свядомае і добраахвотнае парушэнне Божай запаведзі альбо касцёльнага наказу; гэта не толькі канфлікт з сумленнем. Грэх - гэта адыход ад Бога, парушэнне годных узаемаадносінаў паміж чалавекам і Богам, чалавекам і супольнасцю Касцёла. Гэта асабістая знявага бясконцай велічы Бога і Яго Айцоўскага Сэрца.

Кароткiя падказкi для споведзi на беларускай мове, польскай i рускай


Для адпушчэння грахоў і паяднання з Богам і Касцёлам у сакрамэнце пакаяння патрэбны пяць умоваў:
  1. рахунак сумлення,
  2. жаль за грахі,
  3. цвёрдае пастанаўленне выправіцца,
  4. шчырая споведзь,
  5. выпраўленне крыўды Богу і бліжняму.
Пра кожны пункт больш падрабязна можна даведацца ў артыкуле Умовы добрай споведзі.
 
Аднак найважнейшымі і асноўнымі ўмовамі атрымання гэтай ласкі ёсць вера і любоў да Хрыста ў спалучэнні са шкадаваннем за грахі і пастанаўленнем навяртання да Бога. Каб атрымаць прабачэнне, трэба ўспомніць усе цяжкія грахі і прызнацца ў іх. Але пажадана таксама дзеля працы над сабою ўспомніць і вызнаць таксама звычайныя грахі і свае заганы.


Дзве запаведзі любові
(пар. Мц 22, 37.39)
  1. Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім.
  2. Любі бліжняга твайго, як самога сябе.


Дзесяць Божых запаведзяў
(пар. Зых 20, 2-17)
  1. Я – Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі. Не май іншых багоў, апроч Мяне.
  2. Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна.
  3. Памятай дзень святы святкаваць.
  4. Шануй бацьку свайго і маці сваю.
  5. Не забівай.
  6. Не чужалож.
  7. Не крадзі.
  8. Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
  9. Не пажадай жонкі бліжняга твайго.
  10. Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.


Пяць касцёльных наказаў
  1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у Святой Імшы і не рабіць неабавязковай працы.
  2. Прынамсі раз у год спавядацца.
  3. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прымаць Святую Камунію.
  4. У вызначаныя дні ўстрымлівацца ад мясных страваў і захоўваць пост, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах.
  5. Дапамагаць у патрэбах Касцёла.


Сем галоўных грахоў
  1. Пыха.
  2. Хцівасць.
  3. Зайздрасць.
  4. Гнеў.
  5. Распуста.
  6. Неўмеркаванасць у ядзе і піцці.
  7. Лянота.


Грахі супраць Духа Святога
  1. Грашыць, празмерна спадзеючыся на Божую міласэрнасць.
  2. Роспач альбо сумненне ў Божай ласцы.
  3. Супраціўляцца спазнанай праўдзе веры.
  4. Зайздросціць бліжняму, які мае Божую ласку.
  5. Закамянеласць у грахах.
  6. Адкладваць пакаянне аж да смерці.


Грахі, якія наклікаюць Божую помсту
  1. Наўмыснае забойства.
  2. Садомскі грэх.
  3. Крыўда ўбогага, удавы і сіраты.
  4. Затрымліванне належнай платы.


Грахі іншых па нашай віне
  1. Загадваць грашыць.
  2. Намаўляць да граху.
  3. Дазваляць грашыць.
  4. Раіць грашыць.
  5. Хваліць грэх.
  6. Замоўчваць грэх.
  7. Не караць граху.
  8. Дапамагаць грашыць.
  9. Абараняць грэх.

Формула споведзi

Вернiк.: У Імя Айца, і Сына, і Духа Святога.
Святар адказвае:
С.: Амэн.
В.: Пахвалёны ЕзусХрыстус.
С.: На векі вечныя. Амэн.

Святар у гэты час моўчкі робіць знак Крыжа над вернікам. Затым заахвочвае яго да веры ў Божую міласэрнасць наступнымі словамі - але гэта неабавязкова:
С.: Няхай Пан Бог будзе ў сэрцы тваім, каб ты пакорна прызнаў(ла) свае грахі.
В.: Амэн.
В.: Апошні раз я быў(ла) у споведзі ... Заданую мне пакуту выканаў (не выканаў);
(Прыступаю да споведзі першы раз).
Я абразіў(ла) Бога наступнымі грахамі  
(гаворацца грахі):...
Болей грахоў не памятаю, за ўсе грахі шкадую і пастанаўляю выправіцца, прашу даць мне адпушчэнне грахоў і вызначыць пакуту.

Затым святар заахвочвае верніка да скрухі, якую вернік можа выказаць гэтымі ці падобнымі словамі:

В.: Божа, будзь міласэрны да мяне, грэшнага(най).

Святар працягвае правую руку над вернікам і гаворыць словы адпушчэння грахоў. Святар, робячы знак крыжа, кажа:

С: ... I я адпускаю табе грахі ў імя Айца, і Сына, + і Духа Сьвятога.
В.: Амэн.
С.: Будзем праслаўляць Пана, бо Ён добры.
В.: Бо Яго міласэрнасць на векі.
С.: Бог дараваў табе грахі. Ідзі ў спакоі.
В.: Дзякую Пану Богу.

Вельмi шмат iнфармацыi можна знайсцi на польскiх каталiцкiх сайтах. Напрыклад, Krótka lekcja o spowiedzi

Jak się spowiadać. Formuła


Będąc przy konfesjonale, penitent może usłyszeć krótką modlitwę spowiednika i zachętę do szczerej skruchy. Penitent kreśli na sobie znak krzyża św. i cicho (szeptem) mówi:

W imię Ojca + i Syna + i Ducha Świętego. Amen.
Niech będzie pochwalony Jezus Chrystus...
Ostatnia moja spowiedź była... 
(tu należy podać datę lub przybliżony czas, jaki minął od poprzedniej spowiedzi św.).

Teraz powinna nastąpić krótka autoprezentacja penitenta, na przykład:

Mam pięćdziesiąt lat. Od dwudziestu pięciu lat jestem żonaty, mamy trójkę dorastających dzieci, najmłodsze jest niepełnosprawne. Mam wyższe wykształcenie ekonomiczne, ale od trzech lat jestem rencistą i nie pracuję zawodowo. Mieszkamy z teściami.

Kolejnym krokiem jest rozliczenie się z pracy nad sobą i wyznanie grzechów:

Na ostatniej spowiedzi postanowiłem pracować nad swoją wadą główną, którą jest...
(należy wymienić grzech czy problem stanowiący przedmiot pracy nad sobą i uczciwie ocenić postępy w tej dziedzinie).

Z pokorą i żalem wyznaję moje grzechy...

Na zakończenie należy powiedzieć:

Więcej grzechów nie pamiętam, za wszystkie serdecznie żałuję i postanawiam poprawę. Proszę o rozgrzeszenie i pokutę.

W tym momencie kapłan podejmuje dialog z penitentem, poucza go, a w końcu nakłada pokutę i wzywa do aktu żalu za grzechy.

Penitent może w tym momencie wypowiedzieć słowa: Boże, bądź miłościw mnie grzesznemu!

Gdy spowiednik wypowiada formułę rozgrzeszenia, penitent słucha jej w skupieniu, nie wypowiadając żadnych słów, a na końcu (gdy kapłan kreśli nad nim znak krzyża) dopowiada: Amen.

Gdy kapłan mówi: Wychwalajmy Pana, bo jest dobry, odpowiada się: Bo Jego miłosierdzie trwa na wieki.

Kapłan dodaje: Pan odpuścił tobie grzechy, idź w pokoju. Odpowiada się: Amen.

Można też dodać (odchodząc od konfesjonału) podziękowanie: Bóg zapłać.

Pocałowanie stuły, która zwykle jest widoczna na zewnątrz konfesjonału, nie jest konieczne, ale stanowi wyraz wiary, pokory i skruchy penitenta oraz jego wdzięczność dla Boga, który kolejny raz okazał mu swoje nieskończone Miłosierdzie.


Таинство покаяния


Оно называется таинством обращения, потому что сакраментально осуществляет призыв Христа к обращению, возвращение к Отцу, от Которого человек отдалился через грех.

Оно называется таинством Покаяния, ибо оно освящает личный и церковный шаг к обращению, раскаянию и удовлетворению согрешившего христианина.

Оно называется таинством исповеди, потому что признание, исповедь грехов перед священником есть существенный элемент этого таинства. В глубоком смысле этого слова - это таинство есть также «исповедание», признание и прославление святости Божией и Его милосердия к грешному человеку.

Оно называется таинством прощения, потому что через отпущение (разрешение) грехов, которое дает священник в таинстве, Бог дарует кающемуся «прощение и мир».

Оно называется таинством Примирения, потому что дает грешнику примиряющую любовь Божию: «Примиритесь с Богом» (2 Кор 5, 20). Тот, кто живет милосердной любовью Божией, готов ответить на призыв Господа: «Прежде примирись с братом твоим» (Мф 5, 24).

Формула таинства исповеди:


Исповедующийся: Слава Иисусу Христу!
Священник: Во веки веков. Аминь.
Исповедующийся: Во имя Отца и Сына и Святого Духа.
Священник: Аминь.
тут могут следовать слова, подбадривающие кающегося, но возможно, что их не будет: Да пребудет Бог в сердце Твоем, дабы сокрушенным духом исповедовал(а) грехи Твои

Исповедующийся: Последний раз я исповедовался ( столько-то времени назад; если исповедь первая - то сказать, что исповедь первая после крещения, которое было столько-то времени назад).Далее следует сказать, исполнил ли наложенную епитимию, не утаил ли и не забыл ли грехи.

Затем исповедующийся произносит: Оскорбил Господа Бога следующими грехами (и идет их перечисление).
В завершение исповедущийся говорит: Больше грехов не помню. Во всех своих грехах искренне сокрушаюсь, и обещаю исправиться. Прошу наставить меня в моих слабостях, наложить епитимию и отпустить грехи.
Священник: дает свое поучение, накладывает епитимию
Когда священник начинает молитву, три раза нужно тихо сказать:
Господи, помилуй меня грешного.

Священник: ...и я отпускаю тебе грехи во имя Отца и Сына и Святого Духа.
Исповедующийся: Аминь.
Священник: Славим Господа, ибо Он благ
Исповедующийся: Ибо вовек милость Его.
Священник: Господь простил Тебе грехи. Иди с миром.
Исповедующийся: Благодарение Богу

__________________________________________________________

Пастанаўленне выправіцца азначае вяртанне на добры шлях, супрацоўніцтва з Божай ласкай і прыкладанне высілкаў, каб набліжацца да Бога. У гэтай справе вельмі карысным духоўным практыкаваннем з'яўляецца штодзённы рахунак сумлення.


Рахунак сумлення як штодзённая малітва
Малітва любячай увагі
Малітоўны прагляд свайго дня


І ў дадатак:
Лікбез ад Catholic.by 

No comments:

Post a Comment