28/08/2012

Мелодыя для Кангрэса

Учора ў Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт I,CULTURE Orchestra. У праграме былі чатыры творы вядомых кампазітараў. Пасля кароткай прамовы аб аркестры, таленавітым 20-гадовым дырыжоры Іллічы Рывасе, самім праекце і апекунах прынеслі крэслы і пюпітр для салістаў. Адзін з іх устаў, і па гучанні ягонай скрыпкі ўвесь сімфанічны аркестр настроіў свае інструменты і прыціх у чаканні дырыжора. З яго прыходам геніяльная музыка П.І.Чайкоўскага загучала і ажыла пад рухамі дырыжорскай палачкі.

Паспрабуйце пад уверцюру да "Рамэа і Джульеты" думаць аб сваім і далёкім – музыка верне вас у цёмную ноч Вероны, у шум людзей, у жорсткасць і парывістасць нянавісці, якая засцілае ўвесь свет, каб раптам ахінуць пяшчотай і чысцінёй юнацкіх пачуццяў. Магчыма, вас уразіць тое ж, што й мяне – нараджэнне простай і прыгожай тэмы любові сярод гістэрыі і гвалту. Мелодыя нібы ўзнікае нечакана, але сцвярджае, што была заўсёды, надаючы сэнс, адчыняючы сэрцы на супакой і любоў... Можна было б паўтараць яе бясконца, толькі ў рэальным жыцці, як і ў Чайкоўскага, гармонію заглушаць трэвожныя шэпты, цяжкія думкі і адкрытая прага помсты. Гэта нарастанне агрэсіі абрываецца пранізлівай цішынёй непапраўнага зла. І нават пасля такіх змрочных начэй узыходзіць сонца, нават пасля такіх трагедый магчыма пакаянне і прымірэнне, надзея і міласэрнасць.

21/08/2012

Вместо телевизора

Иногда нам кажется, что мультики или детские программы – единственный способ занять внимание непоседливого дошколенка. Но стоит попробовать отказаться от телевизора – и открывается множество возможностей.

Существует множество программ и фильмов развивающей направленности, которые действительно захватывают внимание ребенка. Однако, проводить долгое время у телевизора вредно. Ребенок сидит без движения, у него устают глаза.  А его мозг, подвергаемый бомбардировке визуальными раздражителями, защищается отключением внимания и эмоций. Со временем ребенок начинает все пропускать мимо ушей  (особенно родительские слова, надо отметить).

16/08/2012

Бунт



Совершенно не понимаю, что творится с нашей дочкой. Стала упрямой, плаксивой, непослушной. Постоянно и обо всем нужно с ней ссориться. Это кризис трехлетки?

12/08/2012

Колькі можна гаварыць?


Часта менавіта так усклікаюць кожныя бацькі, калі зноў і зноў трэба тое ж самае дзіцяці сказаць, засцерагчы, папрасіць, нагадаць, забараніць... І набіваючы сінякі, ранячы сябе і блізкіх, дзеці зноў і зноў "забіваюць" на бацькоўскія словы.

Яны не хочуць вучыцца на сваіх памылках, не зважаюць на аўтарытэты і дарадчыкаў, не цікавяцца сваёй будучыняй, жыццём сям'і і планамі іншых... Так бывае, праблемы росту.

"Ты расцеш эгаістам!" – спрабуюць адкрыць ім вочы блізкія. "Гэта вы мяне не разумееце! Я ўсё яшчэ паспею, я яшчэ вам усім пакажу! Толькі не зараз... Не сёння, ну, не да вас, няма настрою, не хочацца... Дапамажыце спачатку ВЫ мне, тады паглядзім..."

10/08/2012

Дзед Адоль

Дзед Адоль, мамін бацька, не хадзіў на вайну. Не быў у партызанах. Не хацеў наогул ваяваць. Зрэшты, палякаў і не бралі.
Адразу пасля вайны прыехалі саветы ў вёску з патрабаваннем здаць зброю. І прыйшоў да дзеда Адоля яго стрыечны брат:
– Здай аружые!
– Дык німа ў мяне нічога.
– Трэба нешта здаць. Вазьмі дзе ды здай. Як болей здаюць у вёсцы, то лепей.
Пайшоў дзед, у суседа ўзяў з-паз страхі абрэз і панёс здаваць. Паслухаўся "дарадчыка".
Калі ў цябе `ёсць зброя, значыць, ты ўтойваў, ды яшчэ й не ваяваў. Вынік: 3 гады турмы. Этапіравалі ў Чэлябінск.

Там ён захварэў на малярыю. "Я ж памру тут!" – зразумеў ён і ...уцёк. Рушыў дахаты – дзе пяшком, дзе цягніком ці папутнымі, але дайшоў.

Што ж, трэба зноў хавацца. Начаваў у радні па навакольных  вёсках. А потым стаміўся хадзіць, пачаў начамі шыць боты ў малой каморы. Суседзі хутка здагадаліся, хто там стукае малатком, як толькі сцямнее. Данеслі, вядома. Прыехала міліцыя, забрала. Але адпусцілі – можа пад амністыю якую трапіў, невядома.

Пасадзілі наступны раз праз некалькі год за знойдзеныя 6 літраў брагі. Але ўжо адседзеў у Воршы ўвесь срок і вярнуўся.

З мамінага ўспаміну атрымаўся такі вось дадатак да запісу  Бабуня & K₀

08/08/2012

Уплыў гарманальных зменаў падчас жаночага цыкла на адносіны ў сужэнстве, або Жанчына зменлівай ёсць


Маладыя людзі, якія бяруць шлюб, прысягаюць адзін адному любоў да смерці, верачы, што іх пачуццё – вечнае. Але ці добра яны ўсведамляюць, які глыбокі ўплыў на іх узаемаадносіны могуць мець фізіялагічныя змены, што адбываюцца ў арганізме жанчыны?


"Жанчына зменлівай ёсць" – заўважыў старажытны аўтар, і дагэтуль з ім згаджаюцца мільёны мужчын на ўсім свеце. Кожны чалавек мае свае "горшыя і лепшыя дні", якія залежаць ад фізіялагічных, псіхалагічных, кліматычных і многіх іншых фактараў. Аднак, на эмацыянальную і псіхічную сферу большасці жанчын вялікі ўплыў аказвае ўзровень гармонаў, які змяняецца падчас менструальнага цыкла.


Але ле ці можна з гэтай зменлівасцю даць рады? Ці ўдасца яе зразумець, прыручыць, вызначыць нейкія лагічныя межы? Рацыянальны мужчынскі розум імкнецца да такой сістэматызацыі, і такі падыход супярэчлівы толькі на выгляд.

03/08/2012

Быть рядом

Когда-то скопировала себе на krotov.info замечательные слова. И забыла про этот файлик, как это случается, но он нашелся. Это перевод с английского. О соучастии чужой боли. Больше всего касается тех, кто ухаживает за больными, страдающими людьми. И просто о том, как быть рядом с кем-то.

Быть рядом – это оказывать уважение духу; это не значит фокусироваться на интеллекте.
Быть рядом – это желание понять, а не наличие квалификации.
Быть рядом – это учиться от других, а не учить их.
Быть рядом – это значит идти рядом, а не вести.
Быть рядом – это спокойно ждать, а не яростно двигаться вперед.
Быть рядом – это узнавать ценность тишины, а не наполнять словами каждую тягостную секунду.
Быть рядом – это слушать сердцем, а не анализировать головой.
Быть рядом – это быть очевидцем усилий других, а не руководить этими усилиями.
Быть рядом – это быть рядом с человеком в его боли, а не пытаться от этой боли избавить.
Быть рядом – это уважать беспорядок и смятение, а не устанавливать порядок и логику.
Быть рядом – это идти в дебри души с другим человеком, а не считать себя ответственными за то, чтобы найти оттуда выход.

29/07/2012

Чым ёсць жыццё

чым ёсць жыццё
калі не вяртаннем
у рай дзяцінства
куды мы ўсе згубілі дарогу
хоць увесь час ляцім
як упарты Ікар

чым ёсць жыццё
калі не вяртаннем
да першага кахання
чыстага настолькі
што ніхто не верыў
у яго існаванне
сярод тысячы розных рэчаў

чым ёсць жыццё
калі не вяртаннем
да юнацкіх мараў
на якія грошай 
ніхто не зарабіў даволі
а якраз яны
час змянялі ў шчасце

чым ёсць жыццё
калі не вяртаннем
да простай веры
якая ўсё
не хоча растлумачыць
бо гэта не патрэбна
але толькі пакахаць

чым ёсць жыццё
калі не здзіўленнем
што Бог ёсць усюды
на шляху вясковым
поўна Ягоных слядоў
што крыж нават цяжкі
нясе цябе як крылы

                                       кс. Вацлаў Бурыла

З мінулага тыдня. Ваколіцы Астраўца

Вяртаючыся дадому.... Але ж не, маю на ўвазе, прыязджаючы да мамы пагасціць... Больш правільна? Нічога не зробіш: як напісана, так ёсць – вяртаючыся. Там я фізічна адчуваю запавольванне часу. Гадзіны не мільгаюць перад вачамі, як хвіліны, можна проста стаяць і дыхаць, убачыць зоркі над стрэхамі хатаў, абрысы якіях знаёмыя з дзяцінства.

Адвыкаеш у горадзе жыць у натуральным вымярэнні: сярод кветак, якія зацвітаюць у свой час, сярод ягад, якія спеюць з дня на дзень, і ты не можаш затрымаць летні дзень – заўтра нешта зменіцца. Напрыклад, зжоўкнуць агуркі, які трэба было выбраць учора :)


Ледзь не спазнілася на аўтобус у 3.25 нараніцы, бо стаяла сярод пустой дарогі, загледзіўшыся на ранішнюю зорку над яснеючай паласой неба. Нібы ўсход сонца – нейкі цуд, падумаеш, кожную ж раніцу. Але насамрэч – цуд, з тых, што мы не заўважаем.

19/07/2012

Згубленае, як знойдзеш...


Вам бывае страшна нешта згубіць? Мне – так. Пачуцце бывае ірацыянальным, балючым, а праз нейкі час – недарэчным і смешным. І праблема не ў тым, што страхі могуць быць надуманымі, і нават не ў тым, што баішся згубіць тое, што табе й не належала – гэта можна заўважыць і зразумець. Бяда, калі баішся недаатрымаць, шкадуючы сябе з усіх сіл. Як заўважыць, што насамрэч гэта не страта, а выбаўленне?


Або ці можна ўкрадзенае аддаць без болю? Прысвойваць лёгка (нават пазычаць –  і то прыемна), а вярнуць – нібы ад сэрца адрываеш. Прыкладаў – процьма.

А як было ізраільцянам шкада Егіпту, адкуль Бог іх вывеў. "Столькі там ўжо нажылі, набудавалі... Усё згубілі ў гэтай пустэльні... Можа вярнуцца..." Бывае, сэрцам прырасцеш так, што сваіх сіл не хопіць нават на "падумаць аддаць", не тое, што "згубіць". Таму заўсёды так актуальны заклік "Не бойцеся!.."

Пачынаць толькі цяжка, бо з сябе. І без Божай дапамогі ўвогуле немагчыма – ні ўбачыць, што ўсё патрэбнае дадзена табе, ні зразумець, што згубіць кайданы – гэта свабода, ні ўзрадавацца, што любоў у чарговы раз аказалася мацней за страх.