Вяртаючыся дадому.... Але ж не, маю на ўвазе, прыязджаючы да мамы пагасціць... Больш правільна? Нічога не зробіш: як напісана, так ёсць – вяртаючыся. Там я фізічна адчуваю запавольванне часу. Гадзіны не мільгаюць перад вачамі, як хвіліны, можна проста стаяць і дыхаць, убачыць зоркі над стрэхамі хатаў, абрысы якіях знаёмыя з дзяцінства.
Адвыкаеш у горадзе жыць у натуральным вымярэнні: сярод кветак, якія зацвітаюць у свой час, сярод ягад, якія спеюць з дня на дзень, і ты не можаш затрымаць летні дзень – заўтра нешта зменіцца. Напрыклад, зжоўкнуць агуркі, які трэба было выбраць учора :)
Ледзь не спазнілася на аўтобус у 3.25 нараніцы, бо стаяла сярод пустой дарогі, загледзіўшыся на ранішнюю зорку над яснеючай паласой неба. Нібы ўсход сонца – нейкі цуд, падумаеш, кожную ж раніцу. Але насамрэч – цуд, з тых, што мы не заўважаем.
Як часта гэта бывае, запавольванне цягне за сабой ляноту, прынамсі ў мяне. Таму хатнія справы і дзіцячыя клопаты паглыналі амаль увесь час, пахаваўшы некалькі добрых ідэй. А можа, не пахаваўшы, а толькі прыхаваўшы для наступнага лета. Бо жывеш не толькі сярод прыгожага наваколля, успамінаў і паветра, але сярод людзей, якім аддаеш і час, і ўвагу, і сябе.

No comments:
Post a Comment