08/08/2012

Уплыў гарманальных зменаў падчас жаночага цыкла на адносіны ў сужэнстве, або Жанчына зменлівай ёсць


Маладыя людзі, якія бяруць шлюб, прысягаюць адзін адному любоў да смерці, верачы, што іх пачуццё – вечнае. Але ці добра яны ўсведамляюць, які глыбокі ўплыў на іх узаемаадносіны могуць мець фізіялагічныя змены, што адбываюцца ў арганізме жанчыны?


"Жанчына зменлівай ёсць" – заўважыў старажытны аўтар, і дагэтуль з ім згаджаюцца мільёны мужчын на ўсім свеце. Кожны чалавек мае свае "горшыя і лепшыя дні", якія залежаць ад фізіялагічных, псіхалагічных, кліматычных і многіх іншых фактараў. Аднак, на эмацыянальную і псіхічную сферу большасці жанчын вялікі ўплыў аказвае ўзровень гармонаў, які змяняецца падчас менструальнага цыкла.


Але ле ці можна з гэтай зменлівасцю даць рады? Ці ўдасца яе зразумець, прыручыць, вызначыць нейкія лагічныя межы? Рацыянальны мужчынскі розум імкнецца да такой сістэматызацыі, і такі падыход супярэчлівы толькі на выгляд.

На дапамогу прыходзіць назіранне за гарманальнымі зменамі – метад натуральнага планавання сям'і. Табліцы назіранняў нагадваюць горныя пейзажы, дзе вяршыні скал змяняюцца далінамі і пераваламі. Увогуле, жаночы цыкл мы можам падзяліць на дзве фазы, у якіх змяняецца самапачуццё жанчыны, успрыманне сябе і свету, адносіны з блізкімі людзьмі.

Дзве фазы

Перыяд перад авуляцыяй – гэта час уздзеяння эстрагенаў, групы гармонаў, якую часта называюць “нармонамі жаноцкасці”. Чаму? Бо ў гэтай фазе цыкла большасць жанчын праяўляе рысы, якія лічацца атрыбутамі жаноцкасці: унутранае цяпло, цярплівасць, лагоднасць, клапатлівасць, пяшчоту. Жанчыны звычайна адчуваюць прыліў пазітыўнай энэргіі і любові да жыцця.

А вось у перыяд жоўтага цела, г зн. пасля авуляцыі, арганізм жанчыны канцэнтруецца толькі на адной задачы: падрыхтаваць асяроддзе для пачатага жыцця і забяспечыць адпаведныя ўмовы для яго развіцця. Вельмі часта гэтая фаза характэрызуецца падзеннем настрою і жыццёвых сіл, а напрыканцы цыкла – той павышанай успрымальнасцю, якая можа дасягнуць дэпрэсіўных або выбуховых станаў.

Што гэта азначае

Прыведзеная схема вельмі спрошчаная. Але яе варта ведаць, каб будаваць і выпраўляць сужэнскія адносіны паміж сабой. Няма сумненняў, што больш пазітыўна мужчынамі ўспрымаюцца  змены, якія прыносіць першая фаза. Жанчына не толькі становіцца больш памяркоўнай і лагоднай, але ў вачах мужа яна робіцца больш прыгожай і прывабнай. Высокі ўзровень эстрагенаў дадае жаночай скуры пругкасці і эластычнасці, павялівае вочы і запальвае ў іх агеньчыкі, змяняе тэмбр голасу на больш высокі і мяккі. Цела жанчыны пачынае выдзяляць няўлоўны пах, які падсвядома прыцягвае ўвагу мужчыны. Гэта добры час на паляпшэнне кантакту, на ўзаемаразуменне пры супрацьлеглых поглядах на праблему, час на пабудову цёплых узаемаадносін. Мужу лягчэй вытрымаць крытычныя заўвагі ад жонкі, якая знаходзіцца ў першай фазе цыкла. Таму варта перанесці менавіта  на гэты перыяд высвятленне розных непаразуменняў. Можна сказаць, што і для выказвання сваіх пачуццяў – вельмі спрыяльная пара. Але не трэба губляць чуйнасці, бо змены стаяць у дзвярах.

Безумоўна, кожная жанчына па-свойму і з розным напружаннем перажывае сваю гарманальную зменлівасць. Але звычайна – у большай ці меншай ступені – яна наступае. Разам з павелічэннем узроўню прагестэрона змяняецца самапачуццё жанчыны, скура, адносіны да сябе і асяроддзя. Гэты гармон, які называюць "гармонам мацярынства", дастасоўвае жаночы арганізм да захавання і абароны жыцця, якое магло ў ім пачацца, каб забяспечыць яму спакойнае развіццё. Парадаксальна шмат жанчын становіцца нэрвовымі, нецярлівымі і раздражнёнымі. Нібы менавіта зараз яны чакаюць ад свету таго унутранага зразумення і прыняцця, якія яшчэ некалькі дзён таму самі ў сабе мелі. Што ж, спраўды, гэты эмацыянальна складаны перыяд – лакмусавая паперка для мужчынскай любові і цярпення. Ужо зусім не так лёгка і захапляльна жыць з каханай жанчынай пад адным дахам. Трэба стаць больш адпорным на нэрвовыя заўвагі, дробныя прэтэнзіі і раптам ўзгаданыя старыя крыўды. Больш адвагі, мужчыны!

Памятайце, што гэты час пройдзе, і зноў вернецца цеплыня і зразуменне. Але лепш вам не паддавацца спакусе пачаць непатрэбныя дыскусіі і нешта канчаткова высвятляць, асабліва, калі гэта вядзе да эскалацыі эмоцый. Кветкі, цеплая ванна, рамантычны вечар, які працягваецца ў спальні, прынясуць лепшы плён, чым падрабязны разгляд беспадстаўных (на думку мужа) жончыных прэтэнзій. Гарманальныя змены – выклік для вас і шырокае поле для дзейнасці. Пазітыўна перажытая блізкасць дае жанчыне цэлую гамму субстанцый, якія паляпшаюць яе настрой. Але памятайце: для жанчыны сэксуальны кантакт пачынаецца з ранішняга пацалунка, а падрыхтоўка трывае ўвесь дзень. Таму ў гэты перыяд дробныя мілыя жэсты, маўклівая прыязная падтрымка і няўважлівасць на кпіны вельмі рэкамендуюцца.

Справа назірання за жаночым цыклам простая, але карысная. Калі муж будзе валодаць адпаведнымі ведамі і дапамагаць жонцы, то зможа выпрацаваць адпаведную стратэгію загадзя і падрыхвацца да жаночай зменлівасці.

Я пераканана, што адпаведны падыход і намаганні мужчыны будуць узнагароджаны.

Dorota Hołubecka

Крыніца: za-kochanie.pl

No comments:

Post a Comment