06/05/2012

Быць адказам

Есць такі хрысціянскі рух “Просты шлях” (The Simple Way), які пачаўся ў Філадэльфіі ў ЗША. Заснавальнік – Шэйн Клэйбарн (Shane Claiborne) http://www.thesimpleway.org/shane/, лічыць, што “іншы свет магчымы”, шмат падарожнічае, піша, далучае да руху Простага шляху новыя радыкальныя суполкі па ўсім свеце. “Мы сабраліся разам, каб дапамагаць адно аднаму ў духоўным узросце”. Аднаўленне даўняга хрысціянства (з тых першых стагоддзяў, калі імператар Канстанцін яшчэ не надаў яму статус дзяржаўнай рэлігіі) – адна з іх мэтаў. Есць пераклад на рускую мову кнігі Шэйна Клэйбарна "Путь", якую можна набыць на oz.by, напрыклад, як гэта зрабіла я. Кніга вельмі спадабалася, раю пачытаць.

І вось цікавая прапанова на інтэрнэт-старонцы Простага шляху – стаць адказам на іх малітвы. Вядома, у Злучаных Штатах крыху іншая рэчаіснасць і варыянты дапамогі, але сама ідэя малых і адважных учынкаў не толькі для блізкіх, але і незнаёмых людзей, магчыма, навядзе і вас на добрыя думкі і справы. Арыгінал артыкула - тут.

50 спосабаў стаць адказам на нашы малітвы
  1. Пасціся за 2 млрд.людзей, якія жывуць менш, чым за доллар у дзень.
  2. Запрасі цяжарную жанчыну, якая знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, без жылля і сродкаў, жыць у сваю сям’ю.
  3. Спытайся ў пробашча, ці хто хворы ў вашай парафіі, і адведай яго.
  4. Прымі ўдзел у сустрэчы АА і пасябруй з адным з іх.
  5. Усынаві альбо вазьмі пад апеку дзіця.
  6. Дапамажы суседу скасіць траву на газоне.
  7. Стань рэпетытарам-валанцёрам для школьніка ў пачатковай школе. (Паспрабуй пазнаёміцца з ягонай сям’ёй)
  8. Гадуй свае памідоры і дзяліся імі.
  9. Арганізуй малую групу людзей у вашай супольнасці, каб сустракацца разам для малітвы.
  10. Дапамажы змайстраваць або прыдбаць каляску для інваліда, які не можа выходзіць са свайго дому.
  11. Чытай газеты пажылому чалавеку ў мясцовым доме састарэлых.
  12. Пасадзі дрэва.
  13. Паспрабуй стаць сябрам залежнага чалавека ў сваім суседстве.
  14. Зрабі свята на дзень нараджэння для прастытуткі.
  15. Калі ты аплаціў рахунак за ваду, заплаці за свайго суседа таксама (ён дазволіць табе ... на самой справе!)
  16. Інвестуй грошы ў банк, які займаецца мікра-крэдытаваннем.
  17. Запрасі чалавека, які просіць у цябе дробныя грошы, разам паабедаць.
  18. Паразмаўляй, прыязна парадзь штосьці тым, хто прыбірае вуліцы ці грамадскія туалеты.
  19. Напішы дырэктару прадпрыемтва, каб падтрымаць або пакрытыкаваць этыку і дзейнасць гэтай кампаніі.
  20. Пачні ахвяраваць дзесяціну з усіх сваіх даходаў непасрэдна бедным.
  21. Пазнаёмся з мігрантамі-фермерамі, распытай, як ім жывецца. Купляй у іх штосьці з гародніны.
  22. Аддай сваё зімовае паліто чалавеку, які мерзне больш, чым ты, а сабе знайдзі іншае ў гуманітарнай дапамозе або ў краме сэканд-хэнд.
  23. Пішы папяровыя лісты (уласнаручна) на працягу месяца. Пастарайся знайсці таго, каму патрэбна заахвочванне або тваё перапрашэнне “Мне шкада за…”.
  24. Перайдзі на бясплатнае тэлебачанне. Або ўвогуле зрабі з тэлевізара гаршчок для кветак.
  25. Жартуй з рэкламы, асабліва з той, якая прагне навучыць цябе, што табе не хапае для шчасця.
  26. Арганізуй малітоўнае чуванне за супакой каля будынку кампаніі-вытворцы зброі. І лепш гэта рабіць штотыдзень.
  27. Ідучы ўздоўж прыпаркаваных машын, заплаці за тых, тэрміны паркоўкі якіх скончыліся. Пакінь маленькія ветлыя паведамленні кіроўцам.
  28. Пішы кожны месяц лісты арганізатару або дырэктару сацыяльнай службы, бясплатнай юрыдыянай кансультацыі і г.д., каб заахвоціць, падтрымаць і натхніць такіх людзей.
  29. У краме таннага адзення палажы купон на зніжку (дробныя грошы) у выпадковы карман.
  30. Эксперыментуй, абараняючы навакольнае асяроддзе, спрабуй абысціся тыдзень без выкарыстання паліва – ровар, сумеснае карыстанне аўтамабілем, пешая хада.
  31. Спрабуй на працягу года чытаць кнігі, напісаныя жанчынамі або людзьмі іншага колеру скуры.
  32. Вазьмі ў мясцовым доме састарэлых спіс людзей, якіх ніхто не наведвае. Прыходзь да іх кожны тыдзень, расказвай гісторыі, слухай, разам чытайце Біблію ці гуляйце ў настольныя гульні.
  33. Вызначы для сябе, якую ежу ты ўжываеш кожны дзень. А потым, кожны раз калі будзеш есці, маліся за тых людзей, якія зрабілі магчымым знаходжанне гэтых прадуктаў на тваім стале.
  34. Ствары ў сваёй супольнасці фонд дапамогі, сродкамі якога можна падтрымліваць бедных, або перадаць на супрацьмаскітные сеткі або калодзежы для людзей, якія паміраюць у Афрыцы.
  35. Завядзі перапіску з вязнем.
  36. Дай свой аўтамабіль незнаёмцу, які просіць.
  37. Пераўсталюй свой аўтамабіль, каб мог ездзіць на адпрацаваным раслінным алеі.
  38. Спрабуй выкарыстоўваць ваду з мыйкі або ракавіны, каб змываць унітаз. Помні, што 1,2 млрд.людзей не маюць чыстай вады.
  39. Мый адзенне ўручную, або не карыстайся сушкай у пральнай машыне, каб памятаць пра тых, хто жыве без электрычнасці і вадаправода. 1,6 млрд. людзей не маюць магчымасці карыстацца электрычнасцю.
  40. На працягу года купляй только ўжыванае адзенне.
  41. Схавай назвы брэндаў, ці хаця б тых, якія не падтрымліваюць эканоміку Божага валадарства. Праславіць сябе мы можам толькі крыжам.
  42. Вучыся шыць ці вырабляць сваё адзенне. І памятай пра нябачных людзей, якія працавалі над тым, што мы носім.
  43. Спрабуй на працягу тыдня абыходзіцца только міскай рысу на дзень, памятаючы пра тых, хто так сілкуецца большую частку свайго жыцця. На ўсялякі выпадак, ужывай полівітаміны. 30 000 чалавек памірае кожны дзень ад галечы і голаду.
  44. Калі пачынаеш адкладваць грошы на стыпендыю свайму дзіцяці, які будзе атрымліваць сярэднюю ці вышэйшую адукацыю, зрабі гэта і для каго-небудзь з беднай сям’і. Пазнаёмся з ягонымі бацькамі. Вучыцеся адны ў другіх.
  45. Наведайце набажэнства ў канфесіі, дзе вы будзеце ў меншасці. Запрасіце кагосьці на абед да сябе ці паабедайце з тымі, хто запросіць вас.
  46. Дапажы стварыць у сваёй парафіі фонд Міратворац, каб дапамагаць пазбегнуць эканамічнай катастрофы тым маладым людзям, якія хацелі б паступіць вучыцца ў коледж ці ўніверсітэт, але не бачаць іншага шляху, акрамя кар’еры вайскоўца.
  47. Еш з тымі, хто не падобны да цябе. Вучыся ў іх.
  48. Прызнайся ў злых учынках, што ты зрабіў іншым людзям, і папрасі іх маліцца за цябе.
  49. Дапамагай у прытулку для бяздомных. І каб лепш адчуць на сабе іх лёс, вярнуўшыся дахаты, еш і спі ў каморцы і дазволь, каб іншыя табе служылі.
  50. Стань адным з валанцёраў, якія працуюць і дапамагаюць вязням у мясцовай турме. Успомні, як Езус сказаў, што Ён сустрэне цябе там (Мц 25).

No comments:

Post a Comment