Мы ўжо даўно не дзеці, і таму выдатна ўсё разумеем, што да чаго і навошта. Але нецярпліва абрываем вядомыя тлумачэнні, прапускаем іх міма вушэй, як... падлеткі. Неяк паступова гэтым пачалі карыстацца ўсё: і чыноўнікі, і прадаўцы, і працадаўцы, і нават - настаўнікі нашых дзяцей. "Ну, вы ж самі ўсё разумееце..." - назва серыялу, чарговы эпізод якога можна ўбачыць у любы момант.
"Чаму так дорага/доўга/няякасна/бесчалавечна?" Адзін адказ на такія пытанні - як водгук на пароль. Бо калі ты не разумееш, то ты або дзівак, або не тутэйшы, або прыкідваешся.
І дзівімся мы гэтаму ўсё менш і менш. Мы ж людзі дарослыя, дасведчаныя, усё разумеем: і "сітуацыю ў краіне", і ўсё звычаі, і патрабаванні кожнай установы. Няўжо праўда - усе і ўсё?
Канешне ж, не! Па-першае, становішча ў краіне для чыноўніка і для прасіцеля - рознае, па-другое, адныя і тыя ж словы могуць несці розны сэнс розным людзям, па-трэцяе, мы добра адчуваем, што за гэтай фразай часта хаваецца хлусня і нежаданне нешта рабіць, прычым рабіць у вызначаны тэрмін.
Даволі зручны адказ, які, на жаль, нас часта задавольвае... Але так можна прызвычаіцца і самому: навошта тлумачыцца перад сваімі сябрамі, блізкімі, сваім сумленнем? Павінны ж зразумець, у які час жывём! :)
На самой справе, блізкім мы тлумачым усё без слоў - жэстамі, позіркамі, нават сваім бяздзеяннем; іншым людзям людзям, якіх мы паважаем - вербальна і досыць дакладна; і амаль усё на свеце тлумачым дзецям, для якіх мы выбіраем адпаведныя параўнанні і вобразы, бо ад іх пытанняў не схаваешся.
Так і атрымліваецца, што нічога не тлумачаць толькі рабам. Гэта ўжо іншая гісторыя, але па-ранейшаму актуальная.

No comments:
Post a Comment