Выходныя мы ўсёй сям'ёй правялі ў бабулі Стасі ў Лідзе. Не вельмі часта мы наведваем сваіх бабуль, кожная жыве за 150 км ад Мінска. Тым больш прыемна прыязджаць не з якой-небудзь нагоды, а проста так. Дзеці там увесь дзень лётаюць каля хаты, дзе нарадзіліся і выраслі іх дзед і бацька. Толькі зараз яна абкладзена цэглай.
Аднапавярховая "Слабада" мне здаецца ціхім такім лідзкім кутком, вуліцы пераважна не заасфальтаваныя. Побач чыгунка, і ўночы добра чуваць, што праца там не перапыняецца ні на гадзіну.
Некалькі здымкаў па дарозе ў невялікую краму з рамантычнай назвай "Варшавянка":

No comments:
Post a Comment