18/05/2012

Цішыня


Вечарам даляцела да мяне ў іншы пакой фраза з дзіцячага мульціка: "Яны так моцна крычаць, што самі сябе не чуюць!" Напэўна, пачула гэтыя словы таму, што апошнім часам такіх напамінаў хапае ў размовах, артыкулах, цытатах. Але маўчанне і цішыня — не адно й тое ж.

 "Колькі людзей, асабліва маладых, ездзіць у транспарце  з навушнікамі! Як яны вытрымліваюць гэты шум у галаве?..." —  мая супрацоўніца ў адказ на пытанне, як ёй жывецца 2 тыдні без машыны.


Боязнь молчания, страх тишины. У современных людей свои фобии. Тишину нужно обязательно заполнить какими-нибудь звуками. Радио, магнитофон, телевизор, болтовня. Все это нужно не для получения информации. Все это нужно, чтобы убить тишину. Мы шумоголики. Без инъекции звука у нас начинается ломка.
Мацуо Монро

Тому, кого удручает безмолвие, приятно даже рычание. Виктор Гюго

Выключили электричество, и в городе воцарилась полная тишина.
Оказывается, звуки исходят не от людей.
Они уже давно-давно молчат.
Михаил Жванецкий

Нам необходимо найти Бога, для этого нужна тишина и покой. Посмотрите вокруг — деревья, цветы, трава — все растет в тишине. Звезды, луна и солнце — движутся в безмолвии. Нам необходима тишина, чтобы суметь прикоснуться к душе.
Мать Тереза из Калькутты

Głośniej niżeli w roz­mo­wach Bóg prze­mawia w ciszy.
I kto w ser­cu ucichnie, za­raz Go usłyszy.

Adam Mickiewicz
Boją się ciszy, wte­dy się włas­ne ser­ce słyszy. Jan Izydor Sztaudynger

Jest bo­wiem kil­ka od­mian ciszy: naj­lep­sza jest ta, która za­pada z wy­boru człowieka, a nie prze­ciw niemu.
Dorota Terakowska

Словы ўзнікаюць з цішыні. Па-за быццём. З прабывання ў месцы-без-назвы, калі мы можам атрымаць штосьці сапраўднае, і тады — і толькі тады — імкнуцца абраць патрэбныя словы. Гэта падобна намаганню агучыць тое, што немагчыма выказаць вербальна. Нэймінг невымоўнага. Навошта? — можна было б падумаць. Але вынік варты высілкаў. Нават калі сваімі словамі не ўдасца перадаць сутнасць рэчаў, то само імкненне ўжо мае значэнне.
 Наомі Роуз

Дарэчы, на запыт "цішыня" Google першым выдае аднайменны "ціхі" артыкул.
А яшчэ — верш Ніла Гілевіча.

Ноч.
Цішыня.
На вулцы – ні душы.
Стаю і слухаю, як у цішы
Зрываецца з галінкі яблык.
Ударыўшыся аб здранцвелы сук,
Ён глуха, мякка жвякне ў баразну.
На сенавал пайду, крыху азяблы,
І доўга-доўга, аж пакуль засну,
Наліваў белых буду слухаць стук.
А раніцой
Смяшлівая дзяўчынка –
У шэрачках-вяснушках,
Са шчарбінкай,
Яшчэ заспаная, іх пазбірае ў кошык
І возьме самы буйны і прыгожы,
Крамяны, выкупаны у расе,
Патрэ рукамі (яблык, як навошчаны,
Аж заскрыпіць) і, соладка храбошчучы,
Дадому жнівень спелы панясе.
Маё бяссонне ў хату панясе.


Сапраўды, у Сусвеце і ў сэрцы столькі цішыні, ці мы яе пачуем?..


Enjoy the Silence. Depeche Mode



No comments:

Post a Comment