10/08/2012

Дзед Адоль

Дзед Адоль, мамін бацька, не хадзіў на вайну. Не быў у партызанах. Не хацеў наогул ваяваць. Зрэшты, палякаў і не бралі.
Адразу пасля вайны прыехалі саветы ў вёску з патрабаваннем здаць зброю. І прыйшоў да дзеда Адоля яго стрыечны брат:
– Здай аружые!
– Дык німа ў мяне нічога.
– Трэба нешта здаць. Вазьмі дзе ды здай. Як болей здаюць у вёсцы, то лепей.
Пайшоў дзед, у суседа ўзяў з-паз страхі абрэз і панёс здаваць. Паслухаўся "дарадчыка".
Калі ў цябе `ёсць зброя, значыць, ты ўтойваў, ды яшчэ й не ваяваў. Вынік: 3 гады турмы. Этапіравалі ў Чэлябінск.

Там ён захварэў на малярыю. "Я ж памру тут!" – зразумеў ён і ...уцёк. Рушыў дахаты – дзе пяшком, дзе цягніком ці папутнымі, але дайшоў.

Што ж, трэба зноў хавацца. Начаваў у радні па навакольных  вёсках. А потым стаміўся хадзіць, пачаў начамі шыць боты ў малой каморы. Суседзі хутка здагадаліся, хто там стукае малатком, як толькі сцямнее. Данеслі, вядома. Прыехала міліцыя, забрала. Але адпусцілі – можа пад амністыю якую трапіў, невядома.

Пасадзілі наступны раз праз некалькі год за знойдзеныя 6 літраў брагі. Але ўжо адседзеў у Воршы ўвесь срок і вярнуўся.

З мамінага ўспаміну атрымаўся такі вось дадатак да запісу  Бабуня & K₀

08/08/2012

Уплыў гарманальных зменаў падчас жаночага цыкла на адносіны ў сужэнстве, або Жанчына зменлівай ёсць


Маладыя людзі, якія бяруць шлюб, прысягаюць адзін адному любоў да смерці, верачы, што іх пачуццё – вечнае. Але ці добра яны ўсведамляюць, які глыбокі ўплыў на іх узаемаадносіны могуць мець фізіялагічныя змены, што адбываюцца ў арганізме жанчыны?


"Жанчына зменлівай ёсць" – заўважыў старажытны аўтар, і дагэтуль з ім згаджаюцца мільёны мужчын на ўсім свеце. Кожны чалавек мае свае "горшыя і лепшыя дні", якія залежаць ад фізіялагічных, псіхалагічных, кліматычных і многіх іншых фактараў. Аднак, на эмацыянальную і псіхічную сферу большасці жанчын вялікі ўплыў аказвае ўзровень гармонаў, які змяняецца падчас менструальнага цыкла.


Але ле ці можна з гэтай зменлівасцю даць рады? Ці ўдасца яе зразумець, прыручыць, вызначыць нейкія лагічныя межы? Рацыянальны мужчынскі розум імкнецца да такой сістэматызацыі, і такі падыход супярэчлівы толькі на выгляд.

03/08/2012

Быть рядом

Когда-то скопировала себе на krotov.info замечательные слова. И забыла про этот файлик, как это случается, но он нашелся. Это перевод с английского. О соучастии чужой боли. Больше всего касается тех, кто ухаживает за больными, страдающими людьми. И просто о том, как быть рядом с кем-то.

Быть рядом – это оказывать уважение духу; это не значит фокусироваться на интеллекте.
Быть рядом – это желание понять, а не наличие квалификации.
Быть рядом – это учиться от других, а не учить их.
Быть рядом – это значит идти рядом, а не вести.
Быть рядом – это спокойно ждать, а не яростно двигаться вперед.
Быть рядом – это узнавать ценность тишины, а не наполнять словами каждую тягостную секунду.
Быть рядом – это слушать сердцем, а не анализировать головой.
Быть рядом – это быть очевидцем усилий других, а не руководить этими усилиями.
Быть рядом – это быть рядом с человеком в его боли, а не пытаться от этой боли избавить.
Быть рядом – это уважать беспорядок и смятение, а не устанавливать порядок и логику.
Быть рядом – это идти в дебри души с другим человеком, а не считать себя ответственными за то, чтобы найти оттуда выход.

29/07/2012

Чым ёсць жыццё

чым ёсць жыццё
калі не вяртаннем
у рай дзяцінства
куды мы ўсе згубілі дарогу
хоць увесь час ляцім
як упарты Ікар

чым ёсць жыццё
калі не вяртаннем
да першага кахання
чыстага настолькі
што ніхто не верыў
у яго існаванне
сярод тысячы розных рэчаў

чым ёсць жыццё
калі не вяртаннем
да юнацкіх мараў
на якія грошай 
ніхто не зарабіў даволі
а якраз яны
час змянялі ў шчасце

чым ёсць жыццё
калі не вяртаннем
да простай веры
якая ўсё
не хоча растлумачыць
бо гэта не патрэбна
але толькі пакахаць

чым ёсць жыццё
калі не здзіўленнем
што Бог ёсць усюды
на шляху вясковым
поўна Ягоных слядоў
што крыж нават цяжкі
нясе цябе як крылы

                                       кс. Вацлаў Бурыла

З мінулага тыдня. Ваколіцы Астраўца

Вяртаючыся дадому.... Але ж не, маю на ўвазе, прыязджаючы да мамы пагасціць... Больш правільна? Нічога не зробіш: як напісана, так ёсць – вяртаючыся. Там я фізічна адчуваю запавольванне часу. Гадзіны не мільгаюць перад вачамі, як хвіліны, можна проста стаяць і дыхаць, убачыць зоркі над стрэхамі хатаў, абрысы якіях знаёмыя з дзяцінства.

Адвыкаеш у горадзе жыць у натуральным вымярэнні: сярод кветак, якія зацвітаюць у свой час, сярод ягад, якія спеюць з дня на дзень, і ты не можаш затрымаць летні дзень – заўтра нешта зменіцца. Напрыклад, зжоўкнуць агуркі, які трэба было выбраць учора :)


Ледзь не спазнілася на аўтобус у 3.25 нараніцы, бо стаяла сярод пустой дарогі, загледзіўшыся на ранішнюю зорку над яснеючай паласой неба. Нібы ўсход сонца – нейкі цуд, падумаеш, кожную ж раніцу. Але насамрэч – цуд, з тых, што мы не заўважаем.

19/07/2012

Згубленае, як знойдзеш...


Вам бывае страшна нешта згубіць? Мне – так. Пачуцце бывае ірацыянальным, балючым, а праз нейкі час – недарэчным і смешным. І праблема не ў тым, што страхі могуць быць надуманымі, і нават не ў тым, што баішся згубіць тое, што табе й не належала – гэта можна заўважыць і зразумець. Бяда, калі баішся недаатрымаць, шкадуючы сябе з усіх сіл. Як заўважыць, што насамрэч гэта не страта, а выбаўленне?


Або ці можна ўкрадзенае аддаць без болю? Прысвойваць лёгка (нават пазычаць –  і то прыемна), а вярнуць – нібы ад сэрца адрываеш. Прыкладаў – процьма.

А як было ізраільцянам шкада Егіпту, адкуль Бог іх вывеў. "Столькі там ўжо нажылі, набудавалі... Усё згубілі ў гэтай пустэльні... Можа вярнуцца..." Бывае, сэрцам прырасцеш так, што сваіх сіл не хопіць нават на "падумаць аддаць", не тое, што "згубіць". Таму заўсёды так актуальны заклік "Не бойцеся!.."

Пачынаць толькі цяжка, бо з сябе. І без Божай дапамогі ўвогуле немагчыма – ні ўбачыць, што ўсё патрэбнае дадзена табе, ні зразумець, што згубіць кайданы – гэта свабода, ні ўзрадавацца, што любоў у чарговы раз аказалася мацней за страх.




16/07/2012

Вецер

Успомні, што ты – вецер,
Адчуй у сабе мора,
Убач, што ты – скала.
І застанься сабой –
пясчынкай, якая паволі становіцца пярлінай.
Па волі Айца.

12/07/2012

Планы і прыарытэты: вызначыць і ўпарадкаваць

Надыходзіць час, калі мы пачынаем губляцца ў бясконцых справах і марнаваць час на нязначныя дробязі, выпускаючы з-пад увагі вельмі важныя рэчы.Увогуле, як адрозніць важнае ад тэрміновага? "Гэта трэба было зрабіць яшчэ ўчора!" "Зрабі гэта зараз – гэта вельмі важна!"

Тэрміновыя заданні звязаны з вызначанымі тэрмінамі і часта кантралююцца іншымі людзьмі.

Важныя – звязаны з вашымі мэтамі. Усё, што служыць іх дасягненню з'яўляецца важным.Калі з усяго стоса спраў, заняткаў і памкненняў удалося выбраць неабходнае, годнае і важнае, трэба вызначыцца з прыарытэтамі.

08/07/2012

Вы помніце свой мядовы месяц?

Мне падабаецца назіраць за юнымі сужонкамі. Хапае некалькіх хвілін, каб убачыць няўлоўныя выразы кахання ў жэстах і паставах. Вы заўважалі, якія яны ўпэўненыя ў сабе той прыцягальнай пэўнасцю, калі чалавек верыць, што яго любяць? Гэта вельмі прыгожа і годна. Такія сур'ёзныя і адказныя, бо ў іх жыцці ("нарэшце!" – дадалі б яны) з'явілася асоба, дзеля якой хочацца жыць, працаваць, каго спасцігаць, з кім дзяліцца сваім светам і аберагаць кожны момант і да скону дзён.

Узгадайце свае першыя мядовыя тыдні і месяцы. Не істотна, ці адразу ж вы пачалі прыцірацца адно да аднаго, ці доўгі час нават дыхалі ў такт – успомніце, як свяцілі над вамі сонца і зоркі, як усміхаліся вочы блізкага чалавека, як пахлі суніцы ці рыпеў снег, як шумела мора ці спяваў вецер ў высокіх дрэвах, як смакавала кава, выпітая разам...

Што з таго зараз тым, каго такія ўспаміны напаўняюць толькі болем і горыччу? Калі помніце, то вы не змяніліся. Вы проста далёка адыйшліся адзін ад аднаго. Так далёка, што перасталі заўважаць: шлях – усё роўна адзін на дваіх, вы зыйшлі на супрацьлеглыя ўзбоччы адной дарогі. Каб праверыць, зрабіце сабе насустрач хаця б некалькі крокаў... Нават калі будзе здавацца, што наперадзе толькі камяні, завалы і незразуменне. Але Бог бачыць вас удваіх, для Яго вы па-ранейшаму ўтвараеце адно цэлае. Ён – і нязменны, і верны, і добры – таксама з вамі, таксама Шлях.

Левитан "Владимирка"

06/07/2012

Маці Будслаўскай


клікні, каб зачыніць\ click to close
Сяргей Шэмет "Будслаў"

Маці, ты бачыш нас зараз тут
А праз нас – тых, з кім звязана нашае жыццё,
І ў нашых вачах тых, хто нам блізкі.
Ты – Маці Збаўцы і кожнага чалавека –
разумееш, прымаеш і слухаеш сваіх дзяцей.
Дазволь толькі пабыць з Табой,
Толькі ціха аддаць Табе ўсё.
Тулячы Сына да Сябе,
другой рукою Ты прыхінаеш кожнага, хто прыбягае да Цябе,
падае і ўстае.
Не тлумачачы сваіх слёз,
Не хаваючы захаплення,
Не саромячыся сваёй слабасці,
Не шкадуючы апошніх сіл
Мы безупынна ідзем да Цябе праз усё сваё жыццё.