Сяргей Шэмет "Будслаў" |
Маці, ты бачыш
нас зараз тут
А праз нас – тых,
з кім звязана нашае жыццё,
І ў нашых
вачах тых, хто нам блізкі.
Ты – Маці Збаўцы
і кожнага чалавека –
разумееш, прымаеш
і слухаеш сваіх дзяцей.
Дазволь толькі
пабыць з Табой,
Толькі ціха
аддаць Табе ўсё.
Тулячы Сына да
Сябе,
другой рукою Ты
прыхінаеш кожнага, хто прыбягае да Цябе,
падае і ўстае.
Не тлумачачы
сваіх слёз,
Не хаваючы
захаплення,
Не саромячыся
сваёй слабасці,
Не шкадуючы
апошніх сіл
Мы безупынна
ідзем да Цябе праз усё сваё жыццё.
У Будславе чалавек кожны год праходзіць праз выпрабаванне спякотай, дажджом і стомленасцю. Так і ў гэты гарачы пачатак ліпеня 2012 г. Толькі цяжкасці, хоць і спадарожнічаюць табе увесь час, але адыходзяць на другі план. Пра гэта скажа вам кожны ўдзельнік фэсту.
Я не была там 10 год, а вярнулася, як у родны куток. Вельмі прыгожая базіліка, якая нараніцы 6-га ліпеня яшчэ была амаль пустой, сваёй прахалодай нібы абдымае стомленых спёкай людзей. Толькі там я ратавалася ад цеплавога шоку, калі цямнела ў вачах і не хапала паветра. Пара дзесяткаў хвілін – і ты зноў можаш выйсці на вуліцу, бо дзесьці там патрэбна твая дапамога і ўдзел.
Мэтай была менавіта прысутнасць, адкрытасць на ўсе магчымасці прымянення маіх (як ааказалася – вельмі абмежаваных) сіл. Дарэчы, сустрэча са сваёй маладушнасцю ў мяне таксама адбылася.
Кожны душэўны рух пералічваць не маю намеру. Але мяне вельмі ўзрушыла прабыванне разам з так многімі і такімі рознымі людзьмі, якія ствараюць супольнасць.
Тыя, хто прыбіралі пляц, укручвалі лямпачкі, упрыгожвалі алтар кветкамі, гатавалі і рыхтавалі, не даспаўшы ўжо некалькі начэй,
і тыя, хто зблізку і здалёку прыходзілі і прыязджалі ў санктуарый, кленчылі ці падалі ніцма,
і тыя, хто садзіліся ў канфесіяналы, і хто станавіліся да іх у чэргі,
тыя, хто з хваляваннем рабіў крок да мікрафону,
і тыя, хто сачылі за кожным рухам свайго рэгента, каб спеў гучаў, як найлепш,
тыя, хто лавілі найлепшыя ракурсы, каб фота і відэа прамаўлялі мацней за словы,
і тыя, хто сачылі за трансляцыяй па абодва бакі манітору,
тыя, хто задыхаючыся ад спёкі дапамагалі выбраць патрэбную духоўную кнігу,
і тыя, хто перадавалі з рук у рукі дыктафон, каб паспець задаць пытанні і падзяліцца адказамі,
тыя, хто прапанавалі каву і размову, і тыя, хто трымаліся на адной каве,
і тыя, хто дзяліліся сваім часам, ежай і ўсмешкай,
тыя, хто запальвалі свечкі і стваралі жывую зіхоткую раку людзей,
і тыя, хто трывалі на сонцапёку ад пачатку да канца ўсю Святую Імшу,
малыя і старыя, маладыя і не вельмі, клерыкі і іерархі, каментатары і слухачы, чуйныя і сонныя, моцныя, блізкія, сціплыя – вас так было многа, што мне не ўзгадаць усіх, – дзякуй Богу за вас!

No comments:
Post a Comment