"Я быў вам сябрам шчырым і адданым, і тым больш застануся ім у жыцці за гробам."
Сын навагрудскай зямлі, як вучань, клерык, а потым студэнт тэалогіі, разам з адметнымі здольнасцямі адзначаўся незвычайнай моцай характару. Ён быў па сваёй натуры чалавекам эмацыйным, жывым, імпульсіўным, амбіцыйным і ўладным, але працуючы над сабой, стаў узорам засяроджанасці і разважлівасці, цярплівасці, пакоры, лагоднасці і сціпласці. <...>
З невялічкай брашуры з біяграфіяй Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага на польскай мове, выдадзенай у 1991 годзе.
Больш падрабязна пра ягоны жыццёвы шлях – артыкул "Слуга Божы Зыгмунт Лазінскі"
Нашыя дні лятуць за днямі, часта зліваючыся ў адну невыразную плынь, якая нясе з сабой вялізную частку жыцця. Нездарма на схіле свайго зямнога шляху многія здзіўлена заўважаюць, што жыццё непрыкметна праляцела невядома куды. Або як герой кнігі Льюіса прызнаюцца, што "большую частку жыцця я не рабіў ні таго, што я павінен, ні таго, што я хацеў". Здараецца і так, што чалавек змяняецца, а не заўважае – калі і ў які бок. Скардзіцца, як пагоршыліся часы, а не бачыць, што дадае ён да гэтых сумных зменаў.