- З пылу ўтвараюцца чароўныя зайчыкі, якія вельмі ціха сябе паводзяць.
- Не трэба так часта пыласосіць – зношваецца ж дыван.
- Лямпачкі, злёгку пакрытыя пылам, даюць мяккае рамантычнае асвятленне.
- Пыл – выдатны акцэнт для канры-стыля памяшкання.
- Тонкая плёнка на нявымытых вокнах бароніць ад шкодных сонечных промняў.
- Дзеля навуковага эксперыменту падтрымлівайце ўсё, што расце ў халадзільніку. Гэта ваш шанец вынайсці лек ад сур'ёзнага захворвання.
- Хай павуцінне збіраецца на працягу года для сапраўды фантастычнага інтэр'ера на Хэлоўін.
- Толькі пасля прыбірання збіраецца шмат бруду і пылу. Праз некаторы час ужо не становіцца горш, так што няма неабходнасці падтрымліваць чысціню.
- Паркетныя падлогі патрабуюць толькі штотыднёвага вальса ў разношаных тэпцях.
- Калі вы спяшаецеся, проста падмяціце пакой адным позіркам.
- Пакіньце пыласос сярод хаты – і госці падумаюць, што яны заспелі вас падчас прыбірання.
- Памятайце: чыстыя хаты не трываюць доўга, але абдымкі і пацалункі – так!
22/02/2013
Пра хатнюю працу – толькі факты
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment