Бог не прамовіць табе асабіста ні слова, не пройдзе за тваімі плячыма, не адкажа на ніводнае пытанне. Твой твар не будзе ззяць ад славы Божай, як у Майсея пасля размовы з Ім.
Людзі, за якіх ты прыносіш перамольныя ахвяры, не будуць лавіць тваё кожнае слова, не складуць пра цябе песняў. Іх просьбы – часта пустыя, а жаданні – супярэчлівыя.
Усё, што ў цябе ёсць – напоўненыя рукі, асвечаныя шаты, рэцэпты духмяных алейкаў і каноны ахварапрынашэнняў...
Але застанься.
Бо па-за Богам, Які шкадуючы цябе, хавае ззянне Свайго Аблічча, па-за Тым, Хто любіць цябе так, што пакідае выбар за табой, – няма нічога. І ў людзях – Ён таксама нябачны.

(па матывах Кнігі Зыходу)
No comments:
Post a Comment