У канцы жніўня ў адной малой вёсцы на Мядзельшчыне мы сядзелі на лавачцы з мамінай сяброўкай ("на восьмым дзесятку", як яна кажа) і гаварылі. Можна было не столькі слухаць, як любавацца яснымі вачамі ды ўсмешкай на ружовым, амаль без маршчын, твары. Як пражыць столькі год, выгадаваць трох дачок, адпрацаваць у калгасе, аўдавець і захаваць такі позірк і лагоднасць, а маршчын – не прыдбаць? Таямніца...
Renew This World Gary Gardner
У сваёй адгартацыі «Радасць Евангелля" папа Францішак звярнуўся з просьбай аб прапановах для касцельнай рэформы, каб яна магла лепш адпавядаць патрэбам евангелізацыі ў сучасным свеце. Спадзяюся, што яго просьба выкліча моцную рэакцыю! Я меў магчымасць прысутнічаць у якасці назіральніка на канферэнцыі ў Ватыкане на тэму ўстойлівасці чалавецтва і прыроды, таму я хацеў бы прапанаваць некалькі думак аб тым, як Касцёл у наш час можа працаваць у напрамку ўстойлівасці, падтрымліваць інтарэсы бедных і місіянерскі рух у свеце.