Ужо што-што, а мадэлі развіцця бізнеса прааналізаваны эканамістамі ўздоўж і ўпоперак, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, і мае разважанні не прэтэндуюць на тэорыю або практычныя парады. Але некалькімі назіраннямі захацелася падзяліцца.
Так праз прарока Ісаю Бог наказаў дзейнічаць цару Эзэкіі.
Такі "бізнес-план" часта адлюстроўвае пачатак і прадпрыймальніцкай дзейнасці. Першы год пасля заснавання кампаніі сапраўды з'яўляецца збіраннем кліентаў, патрэбных сувязяў і кантактаў паўсюль, дзе толькі можна: прымяненне сваіх уменняў, найм персанала з напрацаванымі базамі, распрацоўка лагістычных схемаў, пошукі найбольш эфектыўнай рэкламы і г.д.
Наступны год прыносіць тое, што "нарадзілася" з гэтай першапачатковай бурнай дзейнасці. Памылкі і паразы першага году вучаць большай асцярожнасці і разважлівасці. Не ўсё атрымліваецца добра. Адзін гаспадар збярэ больш, чым за першы год, а другому цяжка зводзіць канцы з канцамі.
І толькі на трэці год існавання кампаніі яе ўладальнік – асабліва той, які не з'яўляецца толькі інвестарам, але ўвесь гэты час працаваў над развіццем сваёй справы – набіраецца той дасведчанасці, каб "сеяць, жаць і закладаць вінаграднікі". Ён адчуў наступствы памылковых рашэнняў, вызначыў слабыя месцы і перспектыўныя накірункі, дасканала ведае канкурэнтаў, здольны ставіць доўгатэрміновыя задачы свайму бізнесу. Пры гэтым, добра разумее, што без долі рызыкі не абыйсціся, але далей стаяць на месцы і збіраць тое, "што само вырасла", не толькі недальнабачна, але пагражае спадам. Сумленнае стаўленне да работнікаў дазволіла стварыць каманду людзей, з якімі можна развівацца далей. Незразумелыя і туманныя пытанні, якія мелі месца на пачатку дзейнасці, зараз становяцца амаль празрыстымі, вывучанымі. Час думаць пра большае і працаваць над здзяйсненнем сваіх мараў, не губляючы здаровы сэнс, вядома.
Можна сказаць нават больш дакладна: развівацца, не губляючы сувязі з рэальнасцю, г.зн. усведамлення таго, што менавіта Бог дае "сеяць і жаць". Гэта дазваляе памятаць пра ўдзячнасць Яму, пра пакліканне да супрацоўніцтва з Ім. Можна й увесь свет здабыць, толькі карыснасць гэтага для ўласнай душы, так і застаецца пад вялікім пытаннем.
Таму з цягам часу павінна ўзрастаць і чуйнасць, каб аднойчы шпаркім крокам не абмінуць непрыкметнага Лазара каля сваіх шыкоўных варотаў, спяшаючыся агледзець новыя ўтульныя складскія памяшканні з апошнімі сістэмамі вентыляцыі для свайго тавару.
Тады можна задаволена сказаць: "Усё супер! Нарэшце! Еш, душа, пі і весяліся!", або, як варыянт, вярнуцца да Лазара, а значыць – да самога сябе.

А гэта будзе табе знакам:
у гэтым годзе хай спажываюць тое, што змагло быць сабрана,
і на наступны год – што само нарадзілася,
а на трэці год – сейце і жніце, закладайце вінаграднікі і ежце іх плады.
Іс 37,30

No comments:
Post a Comment