27/01/2013

Толькі Ты

толькі Ты Пане
здольны быць са мною
ў маёй самоце
для прысутнасці
трэба любоў
не дастаткова часу
які можа скамянець
як сэрца чалавека
і можа аслепнуць
як адкрытыя вочы
што абыякава
паўз слёз праходзяць
загледзіўшыся ў сябе занадта



дзякуй Табе за тое
што калі ўсе адыходзяць
Ты застаешся
калі іншыя нэрвова паглядаюць на гадзіннік
Ты сядаеш са мной
для доўгай размовы
калі іншыя завальваюць мяне
лавінай слоў
Ты дорыш мне цішыню
калі іншыя
прыходзяць за нечым
не першы раз
і не апошні
Ты даеш мне Сябе
задарма
без ніякіх разлікаў

Ты
які з каменнага гробу
паўстаў да жыцця
замяні мяне на любоў
каб раздаваў сябе
у пакорным маўчанні
як сонца
што абсыпае ўсмешкай
дарогі
учыні
хай маё жыццё
Богам будзе плённым

кс.Вацлаў Бурыла

No comments:

Post a Comment