23/10/2012

Я за тваімі дзвярыма стаю

Пэўны час я думала, што Езусавы стук у чалавечае сэрца – гэта вельмі ўзнёслы і прыемны момант, паўната пачуццяў, добры настрой і любоў да ўсяго чалавецтва. Як нічога гэтага няма, значыць, гэта хвіліна яшчэ не настала. Можа, трэба папрасіць і яшчэ пачакаць. Вось толькі з цягам часу ўсё больш пачынаюць перашкаджаць розныя справы, панурыя думкі, надакучлівыя людзі, хуткія на гнеў і марудныя на ўдзячнасць... Можа, прысніўся мне той стук?

Сапраўды, добра, што з часам такія ілюзіі і прывіды развейваюцца. Бо часта "перашкоды" і ёсць гэтым стуканнем у дзверы, як правакацыйнае пытанне: "Цябе ўдарылі па правай шчацэ, не выключаны пералом сківіцы, боль, звон у вушах – твая рэакцыя? На адказ – 5 секунд!" Варыянты ведае кожны: адпомсціць, даць волю эмоцыям, зашыцца ў кут са сваім болем ці ...адчыніць сэрца Таму, хто навучыць падстаўляць левую шчаку? Навучыць маліцца, а не помсціць, рабіць нечакана добрае, разбіваць шаблоны, ратаваць, а не руйнаваць... 


А магчыма, дазволіць раптоўна ўбачыць свой грэх, які стаў прычынай непрыемнага здарэння. Запрашаючы Праўду ў госці, будзь гатовы ўбачыць сябе ў Яе святле.

Адным словам, рызыкоўна адчыняць дзверы. Сэрца можа зайсціся не толькі ад шчасця, але і ад болю, незразумення, няпэўнасці, прыніжэння. Дарэмна ўсё, за дзвярыма нікога няма, памылка, усё без сэнсу... Вяртаешся павольна да стала. А за ім цябе ўжо чакае Ён.

Я за тваімі дзвярыма стаю,
упусці Мяне ў келлю сваю,
нямоглы, знясілены Я, убогі, 
і цяжкая ў далеч Мая дарога.
Хто пачуе Мой голас
і Мне дзверы адчыніць,
хто пакліча Мяне да сябе,
да таго Я прыйду і Сабой ахіну,
і сяду вячэраць з ім.

(пераклад на падставе верша


No comments:

Post a Comment