Dennis Hamm, SJ
Dennis Hamm, SJ
Dennis Hamm, SJ
Ігнацыянская малітва мае ў сабе шмат інструментаў і складнікаў. Лягчэй пра яе чуць, чым чытаць; пераймаць у айцоў-езуітаў, чым вучыцца па кніжках. Але друкаванае слова таксама бывае карысным. Першыя паслядоўнікі святога Ігнацыя Лаёлы, як і мы, мелі няшмат магчымасцяў і часу, каб маліцца з раніцы да вечара, таму ён прапанаваў ім інтраспектыўную малітву на заканчэнне дня. Можна назваць яе праглядам, экзаменам, даследваннем – не толькі сумлення, але ўсёй свядомасці. Але гэта не проста саманазіранне, што па сутнасці азначае інтраспекцыя, гэта малітва, якая можа прынесці вельмі шмат радасці, свабоды і зразумення ў нашае жыццё, малітва, якая дапамагае пачуць Бога і сваё сэрца.
Dennis Hamm, SJ
Аўтар: Dennis Hamm, SJ
Крыніца: http://www.ignatianspirituality.com
Аднойчы, прыкладна 20 гадоў таму, падчас снядання і пазнейшых разважанняў, мне адкрылася адна важная рэч. Можна назваць яе невялікім аб'яўленнем. У той час я жыў у малой супольнасці, якая складалася з 5 езуітаў. Усе яны былі аспірантамі (graduate students) з Нью-Хейвена, штат Канэктыкут. Я сядзеў на кухні сам-насам са сваёй кашай, калі зайшоў адзін езуіт і сказаў: "Якраз перад тым, як прачнуцца, я бачыў вельмі дзіўны сон. Літургічны сон. Лектар толькі што прачытаў першае чытанне і пачаў абвяшчаць рэфрэн рэспансарыйнага псальма: "Калі з першага разу табе не ўдаецца, спрабуй, спрабуй яшчэ раз". І ўсе прысутныя сур'ёзна паўтарылі: "Калі з першага разу табе не ўдаецца, спрабуй, спрабуй яшчэ раз".
Нам абодвум гэта здалося вельмі пацешным. Але спачатку я не меў пэўнасці, чаму гэтая фраза нас так насмяшыла. Сапраўды, ці ж не кожны пагодзіцца з тым, што гэтая максіма мае ў сабе праўду, якая падбадзёрвае і натхняе: "Калі з першага разу не...", а таксама з'яўляецца міжкультурнай збітай ісцінай: