"У Дзень Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы 22.08.13. (чацвер) у 21:00 па беларускім часе ў краіне і па ўсім свеце абвешчаны сімвалічны пачатак рэгулярнай (штовечары ў 21:00)
супольнай малітвы Народу беларускага. Дзе б хто ў той самы час ня быў,
ён ведае і радасны з таго, што зараз нехта іншы так сама ў духоўнай
лучнасці чувае пры Матцы — «два ці тры» з нас, зямных пілігрымаў —
схіляемся прад Хрыстом на руцэ Беззаганнай, просячы Яго праз Яе ў тае-ж
інтэнцыі. І Ён чуе. І Яму не абыякава.
Найпрасцейшая з формаў нашага заангажавання — любая, як заўгодна вольная
ці рытуалізаваная, малітоўная дзейнасць у блізкай да ніжэй пададзенай
інтэнцыі, якая — ў супольнай духоўнай лучнасці — прымяркоўваецца да 21-й
гадзіны па беларускім часе. "
Чытаць далей: інтэнцыі, намеры, прыклады і тлумачэнні на catholic-by.livejournal.com
No comments:
Post a Comment