Для кармэліткі думаць пра таго, каго яна любіць, – значыць маліцца за яго...
Св. Тэрэса ад Дзіцятка Езус
Не так часта ў сучасным рытме жыцця і інфармацыйным патоку мудрыя думкі застаюцца ў галаве даўжэй, чым паўхвіліны. Але вось гэтая... зачаравала і не адпускае. Што для нас складана, тое аказваецца простым, як дыханне: любіць – думаць – маліцца.
Прыгожы акорд, гармонія быцця на свеце, чысціня і напоўненасць сэнсам думак, – усяго толькі адзін кароткі выраз...
На адыходзе дня (хай сабе і ноч на дварэ) – падумаем пра сваіх любімых людзей. Можа не так дасканалай атрымаецца малітва, як у кармэлітак, але сапраўды – хто, акрамя нас, падумае пра тых, каго мы любім?

No comments:
Post a Comment