23/06/2014
18/06/2014
Пяць спосабаў стварыць добрае месца для малітвы
У хрысціянскім свеце – ці то ў малым мястэчку, ці то на вуліцах Рыма – існуе мноства месцаў для малітвы. Са старажытных часоў людзі, якія шукалі Бога, ведалі, што месца мае значэнне. Мае значэнне, ці з'яўляецца яно перапоўненай залай, ці кляштарнай келлю, ці напоўнена рэхам галасоў, цішынёй, музыкай ці птушыным спевам. Мае значэнне, як пахне ў месцы малітвы, якія колеры навокал, якія тэкстуры, ці адчуваецца лёгкі ветрык з акна або холад каменнай лавы.
Мы выдаткавалі стагоддзі на стварэнне адпаведных месцаў, якія дапамагаюць нам маліцца. Многія з іх захаваліся як велічныя храмы або ціхія кляштары. Некаторыя з іх зараз нагадваюць музеі. І ўсё ж дагэтуль мае значэнне, дзе мы прабываем падчас размовы з Богам. Гэта істотна ў маім горадзе, на маёй вуліцы і нават у маім доме.
Лета – выдатная магчымасць паназіраць за сваімі адчуваннямі ў розных месцах і ў розных абставінах і нават на рознай хуткасці – падчас шпацыраў пехатою, на ровары і г.д. Можна пачаць з наступных пытанняў:
- Як я фізічна адчуваю сябе ў гэтым месцы? Ці магу я расслабіцца, ці штосьці выклікае трывогу? Адчуваю бадзёрасць ці нуду, камфорт ці знэрваванасць?
- Што мне б хацелася рабіць у гэтым месцы? Заплюшчыць вочы і адпачываць? Або пачытаць? Падумаць? Працаваць? Паразмаўляць з кім-небудзь?
- Ці не нагадвае гэтае месца аб нейкіх істотных падзеях, людзях, мясцінах з майго мінулага? Калі так, то якім чынам?
08/06/2014
"Перад сівой галавой устань..."
"Перад сівой галавой устань і шануй старога ды шануй Бога твайго. Я – Пан." Кніга Святарская 19,32Пасля гэтай пастановы наступная гучыць больш абгрунтавана: "Калі ў вашай зямлі паселіцца побач з табою чужынец, не крыўдзі яго, але хай будзе пасярод вас як тутэйшы, і любі яго, як самога сябе, бо і вы былі чужынцамі ў зямлі Егіпецкай." Запаведзь аб павазе да старых, як і шэраг іншых, – дадзена без тлумачэння, ды яшчэ ў адным радку з пашанай да Бога, нібыта для раўнавагі. Незразумелыя і рызыкоўныя рэчы гаворыць Бог. Гледзячы на палітычныя працэсы ў свеце, у тым ліку сучасныя, можна заўважыць, што і чужынцаў не вельмі рады бачыць, і ад старасцi ўцякаюць, не шкадуючы сродкаў.
03/06/2014
Падчас кожнай буры...
Пакуль плылі, Ён заснуў. І паднялася на возеры бура ад ветру, і човен стаў залівацца вадой, і яны апынуліся ў небяспецы. Тады вучні падышлі да Езуса, абудзілі Яго і сказалі: «Настаўнік, Настаўнік, мы гінем!» Ён падняўся і загадаў ветру і хвалям — і спыніліся, і настала ціша. (Лк 8, 23-24)Падчас кожнай буры – у Касцеле, грамадстве, ва ўласным сэрцы – дзве рэчы павінны адначасова быць дапамогай: уласная праца і ўзмоцненая малітва. Каб уласная праца дала вынікі, ёй патрэбна Божая дапамога. Яна мацнейшая за ўсе чалавечыя намаганні, але звычайна Бог не дапамагае, калі я сам сур'ёзна не стараюся. Многа зла можна было б пазбегнуць у Касцеле, калі б людзі, якія выконваюць адказныя абавязкі, былі энэргічнымі, і ў адпаведны час выступілі б і працавалі. Таму ўсюды, дзе я сустракаю цяжкасці, ці то ўласныя, ці то ў Касцеле, ці ў выкананні якой-небудзь даверанай мне справы, я павінен сабрацца з сіламі, не забываючыся пры гэтым пра малітву. ...і настала ціша. Пан можа дапамагчы за адну хвіліну.
З разважанняў кардынала Аўгустына Бэа SJ

20/05/2014
Псальм 136
"Як мы можам зрабіць гэты псальм нашай малітвай?” Бэнэдыкт XVIГэтае пытанне, маючы на ўвазе Псальм 136 (135), задаў цяперашні папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аудыенцыі 19-га кастрычніка 2011 года. Змест катэхэзы перадавала ў той дзень Ватыканскае радыё, але мне трапілася на вочы толькі зараз. З дапамогай Гугла-пошуку я хацела знайсці тэкст псальма, каб не набіраць яго рукамі з Бібліі, выдадзенай на падставе рукапісаў кс. У.Чарняўскага. Мне хацелася пра яго напісаць. Тэкст я не знайшла, затое з радасцю ўбачыла глыбокае і светлае разважанне папы Бэнэдыкта XVI. Прачытайце абавязкова.
У мяне атрымалася такая вось паслядоўнасць. Спачатку ціхім ранкам я прачытала псальм 136, нібы ўбачыла яго ўпершыню. У форме ўзнёслай літаніі пералічваюцца "шматлікія дзеі Бога адносна свайго народа і праслаўляецца Яго “вечная любоў, любоў, якая згодна са значэннем яўрэйскага тэрміна уключае ў сябе вернасць, міласэрнасць, дабрыню, ласку, лагоднасць” (Бэнэдыкт XVI)
А потым у галаве пачалі ўзнікаць свае радкі, зусім простыя і пра сябе:
13/05/2014
Неўмеркаванасць у згрызотах
Ці знаёмыя вам пустыя згрызоты? Я нават не маю на ўвазе "сама прыдумала – сама пакрыўдзілася", але тыя надакучлівыя перажыванні "хто што падумаў, як паглядзеў ды што сказаў". Сапраўды, ахвотных выказацца на тэму свайго бліжняга (у вочы ці за спіной) заўсёды хапае. Калі гавораць нешта не вельмі прыемнае, хочацца неяк абараніцца, апраўдацца. Часцей, праўда, атрымліваецца прамаўчаць ці пакрыўдзіць чалавека ўзаемным "кампліментам", а потым доўга яшчэ сам-насам фармуляваць ў галаве разумныя адказы ды вострыя слоўцы.А нават калі мы так дружна з жывем, што дрэннага пра сябе не чуем, то тады з'яўляецца маленькае пытанне, чаму так мала хваляць? Калі я такая файная, то можна было б гэта часцей заўважаць. Вось жа чэрствыя людзі вакол...
06/05/2014
Забытае. Кнігі альбо працадні
У адным пакуначку ляжалі ў бабулі Браніславы побач дзве эпохі: 1925 год і 1961. З першай захаваліся карткі з бібліятэкі. Па якой прычыне, невядома, але засталіся некалькі невялічкіх аркушаў: "Прашу пазычыць мне кнігу..." і "Вяртаю кнігу..." Пад лінейку чырвоным адведзены таблічкі, відаць імкненне да акуратнасці... Напісана не бабунінай рукой. Вось скан чатырох з такіх картак:
І другая эпоха: нечыя працадні ў калгасе... Магчыма, майго бацькі ці дзеда Вінцэнта. Поўная супрацьлегласць. Абы-якія карткі, памылкі, нядбайнасць, і такая тужлівая бессэнсоўнасць... Голад і нявыкрутка стаяць за імі. Нездарма дзядуня часта мусіў выбірацца на заробкі.
І другая эпоха: нечыя працадні ў калгасе... Магчыма, майго бацькі ці дзеда Вінцэнта. Поўная супрацьлегласць. Абы-якія карткі, памылкі, нядбайнасць, і такая тужлівая бессэнсоўнасць... Голад і нявыкрутка стаяць за імі. Нездарма дзядуня часта мусіў выбірацца на заробкі.
05/05/2014
"Адкуль жа ў Цябе вада жывая?"
Вадзіца чыстая, халодная...
Каб астудзіць гарачыя галовы, згасіць полымя нянавісці, змыць бруд, а галоўнае – напаіць сасмяглых, стомленых варажнечай людзей...
Езус сказаў ёй у адказ: «Кожны, хто п’е гэтую ваду, зноў адчуе прагу. А хто б піў ваду, якую Я дам яму, не зазнае смагі навекі; а вада, якую дам яму, стане ў ім крыніцай вады, якая цячэ ў жыццё вечнае». Ян 4, 13-14
Каб астудзіць гарачыя галовы, згасіць полымя нянавісці, змыць бруд, а галоўнае – напаіць сасмяглых, стомленых варажнечай людзей...
Езус сказаў ёй у адказ: «Кожны, хто п’е гэтую ваду, зноў адчуе прагу. А хто б піў ваду, якую Я дам яму, не зазнае смагі навекі; а вада, якую дам яму, стане ў ім крыніцай вады, якая цячэ ў жыццё вечнае». Ян 4, 13-14
03/05/2014
Маёвая
Pieśnią wesela witamy,
O Maryjo, miesiąc Twój!
My Ci z serca cześć składamy,
Ty nam otwórz łaski zdrój.
W tym miesiącu ziemia cała
Życiem, wonią, wdziękiem lśni.
Wszędzie Twoja dźwięczy chwała,
Gdy majowe płyną dni ...
Гэтую песню я добра памятаю з дзяцінства, яе часта спявалі падчас маёвых набажэнстваў. На гэтым тыдні я знайшла на гарышчы з дзесятак старых занядбаных папер, яны аказаліся маленькай часткай страчанага архіва, які старанна збірала татава мама .
Пісаць пра гэтыя папяровыя сведчанні мінулага стагоддзя мне хочацца з маёвай радаснай песні, запісанай рукой бабуні Браніславы Манчынскай. Пэўна і ў вашых бабуль знойдуцца такія сшытачкі з перапісанымі малітвамі, песнямі, апокрыфамі, якімі яны дзяліліся адна з адной, і бераглі, нібы нейкі скарб...
O Maryjo, miesiąc Twój!
My Ci z serca cześć składamy,
Ty nam otwórz łaski zdrój.
W tym miesiącu ziemia cała
Życiem, wonią, wdziękiem lśni.
Wszędzie Twoja dźwięczy chwała,
Gdy majowe płyną dni ...
Гэтую песню я добра памятаю з дзяцінства, яе часта спявалі падчас маёвых набажэнстваў. На гэтым тыдні я знайшла на гарышчы з дзесятак старых занядбаных папер, яны аказаліся маленькай часткай страчанага архіва, які старанна збірала татава мама .
Пісаць пра гэтыя папяровыя сведчанні мінулага стагоддзя мне хочацца з маёвай радаснай песні, запісанай рукой бабуні Браніславы Манчынскай. Пэўна і ў вашых бабуль знойдуцца такія сшытачкі з перапісанымі малітвамі, песнямі, апокрыфамі, якімі яны дзяліліся адна з адной, і бераглі, нібы нейкі скарб...
18/04/2014
Тым, якія страцілі сваю надзею і сваё валадарства
Так кажа Пан:
Я звяртаюся да цябе, маё любае дзіця,
Таму што твае малітвы і твае нараканні
дасягнулі маіх вушэй:
"Божа мой, чаму мяне пакінуў?.."
Як злодзей, уночы,
гаспадар вінаградніка адведаў сваю ўласнасць,
падрэзаў галінкі,
спаліў няплодныя бутоны.
Вось ён, без ззяння і славы,
без прывабнага выгляду,
нібы ўдараны перуном Божым
і знішчаны з зямлі жывых.
Гледзячы на цябе, сябры высміхалі тваё цярпенне:
ківалі галовамі, кажучы:
"Хваліўся Богам! Няхай Бог яго збавіць!"
...Ці ж бы Айцец мог забыцца
пра плод сваёй любові?..
То адчыні ж свае вушы на агонь маіх слоў,
каб я залячыў твае раны,
і аддай мне сваю веру,
каб падняць цябе з зямлі,
бо ты страціў усю надзею.
– Так кажа Пан –
Панясеш маю надзею.
Напішу маё імя на тваіх ранах,
і яны расцвітуць,
як ружы вясной.
Новымі сокамі напоўняцца твае бутоны,
каб прынесці багаты плён.
Учыню цябе маім сведкам.
Назаву цябе: "Мой Світанак і мая Радасць".
Зноў мой народ наблізіцца да твайго дому,
стане тваёй крэпасцю.
Як нашыйнік, атуліць цябе хвалой.
І загучыць голас:
"Прыйдзіце ўбачыць цуды Пана!
Выбраў слабога, каб быць нашай сілай,
перамяніў яго цярпенне ў гімн любові!"
І скажаш тады сабе ў сэрцы:
"Адкуль прыйшло да мяне гэтае другое жыццё,
да мяне, высмаглага і пакінутага?
Хто напоўніў мяне шчасцем?
Благаслаўлёны будзь, о, Пане,
Які адчыніў сваё валадарства
ўсім тым, якія згубілі свае!"
ks.Hilaire Léonard-Etienne
Пераклад з польскай мовы.
З блогу сястры Малгажаты Хмялеўскай
Вельмі... Але, магчыма, я зрабіла пераклад з перакладу.
Я звяртаюся да цябе, маё любае дзіця,
Таму што твае малітвы і твае нараканні
дасягнулі маіх вушэй:
"Божа мой, чаму мяне пакінуў?.."
Як злодзей, уночы,
гаспадар вінаградніка адведаў сваю ўласнасць,
падрэзаў галінкі,
спаліў няплодныя бутоны.
Вось ён, без ззяння і славы,
без прывабнага выгляду,
нібы ўдараны перуном Божым
і знішчаны з зямлі жывых.
Гледзячы на цябе, сябры высміхалі тваё цярпенне:
ківалі галовамі, кажучы:
"Хваліўся Богам! Няхай Бог яго збавіць!"
...Ці ж бы Айцец мог забыцца
пра плод сваёй любові?..
То адчыні ж свае вушы на агонь маіх слоў,
каб я залячыў твае раны,
і аддай мне сваю веру,
каб падняць цябе з зямлі,
бо ты страціў усю надзею.
– Так кажа Пан –
Панясеш маю надзею.
Напішу маё імя на тваіх ранах,
і яны расцвітуць,
як ружы вясной.
Новымі сокамі напоўняцца твае бутоны,
каб прынесці багаты плён.
Учыню цябе маім сведкам.
Назаву цябе: "Мой Світанак і мая Радасць".
Зноў мой народ наблізіцца да твайго дому,
стане тваёй крэпасцю.
Як нашыйнік, атуліць цябе хвалой.
І загучыць голас:
"Прыйдзіце ўбачыць цуды Пана!
Выбраў слабога, каб быць нашай сілай,
перамяніў яго цярпенне ў гімн любові!"
І скажаш тады сабе ў сэрцы:
"Адкуль прыйшло да мяне гэтае другое жыццё,
да мяне, высмаглага і пакінутага?
Хто напоўніў мяне шчасцем?
Благаслаўлёны будзь, о, Пане,
Які адчыніў сваё валадарства
ўсім тым, якія згубілі свае!"
ks.Hilaire Léonard-Etienne
Пераклад з польскай мовы.
З блогу сястры Малгажаты Хмялеўскай
Вельмі... Але, магчыма, я зрабіла пераклад з перакладу.
Subscribe to:
Posts (Atom)





