21/05/2013

Кс. Кшыштаф. Крамяніца



Просмотреть увеличенную карту



Чаму мы  пакінулі (нарэшце!) усе свае справы і паехалі ў гэтую вёску ў Зельвенскім райне? Таму што там да канца чэрвеня яшчэ пробашчам з'яўляецца кс.Кшыштаф Янас. Таму што ён вяртаецца ў Польшчу пасля 19 год працы ў Беларусі. Таму што ўсяго тры гады ў часы нашай маладосці ён быў пробашчам у Ашмянах, дзе мы жылі. І забыцца гэты час і гэтага цудоўнага чалавека проста немагчыма.
Хіба такім уступам да альбому з фотаздымкамі ў Facebook можна хоць нешта патлумачыць? Канешне ж, не. Таму адразу з'явіліся каментары. 

Danuta Karpowicz To nawet nie jest człowiek, którego się nie da zapomnieć, to człowiek, który kształtował nasze życie, który był jego znaczącą, istotną częścią i nią pozostał, więc dopóki żyjemy -On jest z nami! - Nasz skromny, radosny Ks. Krzysztof!

Anna Pieszko I co najwazniejsze: ni do czego nie zmuszał, nic nie nażucał, po-prostu był sobą.I tak chciało się być obok niego.


Побач з ім хочацца быць і зараз, сагравацца сэрцам. Да таго ж ён умее слухаць і бачыць, разумець паміж радкоў, што ты гаворыш. І калі ты задаеш пытанне, то атрымаеш мудры ясны адказ. Калі яго не хочаш чуць, не шукаеш адказу, то напэўна, ксёндз захавае свае думкі пры сабе.
"Не важна, на якой пасадзе, – ці ўрач, ці ксёндз, ці мытнік, не важна, у якой краіне – галоўнае – чалавек або не", – сказаў ён у гэты наш апошні прыезд. Значная частка нашай "людзкасці" – заслуга кс.Кшыштафа. У вельмі важны час нашага юнацтва ён быў побач са сваёй мудрасцю і любоўю, з разважлівасцю і далікатнасцю, з вымоўным прыкладам і добрым словам. Дзякуем!

Зараз у Крамяніцы, дзякуючы розуму і рукам кс.Кшыштафа, замест пустога пагорка перад касцёлам – высокі і тонкі сталёвы крыж у дыядэме каменных каплічак Крыжовага шляху, адноўленыя і нанова пабудаваныя муры і капліцы, брукаваныя сцежкі, схоля для дзяцей і многае іншае. Думаю, сэрцы парафіян Крамяніцы за 13 год яго працы змяніліся яшчэ больш і глыбей, чым наваколле.









З журнала фатографа : "Ксёндз Крамяніцкай парафіі касцёла найсвяцейшага Юрыя — Кжыштоф Янас у нядзелю правіў сваю апошнюю імшу у Падбалоцці і Крамяніцы." Фотаздымкі:

Апошняя імша

No comments:

Post a Comment