20/05/2013

Калі ласка. Казка

tracyturnerart.com
Было гэта даўным даўно. У адным далёкім каралеўстве ў маляўнічай даліне быў чарадзейны сад. З пагорку відаць былі прыгожыя дрэвы, якія ў ім раслі, дзівосныя кветкі і фантаны. На жаль, брама ў сад была замкнёная. Кожны хацеў бы ўвайсці туды, але як гэта зрабіць? Можа, праз мур? Не паспелі людзі так падумаць, як ён стаў яшчэ вышэйшым. Можа, разбіць браму? Узыўшы тоўстую бэльку, яны ўдарылі па моцнай браме. Марна! Зламалася бэлька. Можа, спаліць гэтую браму? Дарэмна стараліся! Агонь так і не разгарэўся. 

Бязрадна апусцілі рукі. Тады да ўваходу ў чарадзейны сад падыйшло малое дзіця і прамовіла адно кароткае "Калі ласка". І брама адразу ж адчынілася. Дзіця лёгка і без перашкод прайшло праз яе ў сад. 

Пераклад з польскай мовы

No comments:

Post a Comment