Кажуць, не ўмееш – не бярыся. Але трэба дадаць: а ўзяўшыся – дасканалься! У многіх (ці ж бы не ва ўсіх?) прафесіях, трэба ўвесь час працаваць над сабой. Вось і пачынаючыя аўтары Catholic.by з радасцю з'ехаліся на адмысловы майстар-клас Алены Кулыгінай, рэдактара Рэлігійна-інфармацыйнай службы Украіны. Як дзяліцца хрысціянскімі навінамі так, каб запомнілася, спадабалася, кранула чытача? І хто іх чытае гэтыя навіны? І як пісаць, каб чыталі больш?
«Мне хацелася расказаць пра тое, як хрысціянскія журналісты могуць лепш працаваць, рэалізуючы сваё пакліканне, кажучы пра Касцёл цікава, яскрава, з любоўю, так, каб гэта перадавалася кожнаму, хто прачытае навіну», — дадала Алена Кулыгіна.
Працаваць над памылкамі – безумоўная частка гэтага паклікання. А схавацца "мапылкі" могуць там, дзе іх зусім не чакаеш.
Напрыклад, сама канферэнцыя, фэст, літургія – не навіна, а кантэкст для цытаты, інфармацыі і г.д. Не прынцыпова, калі і дзе падзея адбылася, у якім парадку выступалі спікеры, хто геніальны арганізатар ("бо тых, хто не вызначыўся, як ён да вас адносіцца, будзе раздражняць вашае "мы-мы-мы", пра сябе – у апошнюю чаргу"), доўгія цытаты, дробязі інтэр'ера. А вось у рэпартажы якраз хочацца адчуць атмасферу падзеі, убачыць цікавыя кароткія назіранні, якія даюць эфект прысутнасці на мерапрыемстве, пра якое ідзе гаворка.
Каб быць кампетэнтным і актуальным, давядзецца навучыцца крытычнаму мысленню, бо з крыніцамі інфармацыі трэба быць асцярожнымі, навіны браць з першакрыніц, не капіраваць, а пісаць самім (пры гэтым, граматна і складна) ці, прынамсі, расстаўляць свае акцэнты. Больш таго, з навінамі не атрымаецца "напісаў і забыўся" – трэба паклапаціцца аб іх актуальнасці, бо сітуацыя можа змяніцца, а састарэлая ці недакладная інфармацыя не дадае аўтарытэту ні аўтару, ні рэсурсу.
З памылкамі яшчэ не ўсё. У Алены назбіраўся іх цэлы спіс:
Пры жаданні памылкі можна знайсці ў любым тэксце, але гэта неістотна. Ёсць тэмы, закранаючы якія, больш патрэбная смеласць, чым правільны стыль. А ўсё, напісанае без сэрца, без цікаўнасці, адкрытасці, шчырага імкнення пазнаваць і дзяліцца, не падлягае ўдасканальванню, але чыстага аркуша і новай працы.

- храналагічны прынцып аповеду;
- назва і лід у выглядзе "Адбылася падзея";
- выкарыстанне цытат усіх удзельнікаў і прамоўцаў;
- некрытычнае цытаванне;
- спроба сапхнуць усю інфармацыю ў адзін тэкст, ужо "лепш 5 кароткіх тэкстаў па 3 абзацы";
- прадстаўленне агульна вядомага ў якасці навіны;
- некарэктнае выкарыстанне прэс-рэлізаў;
- ілюстраванне тэксту фотаздымкамі нізкай якасці (не лішне ўсе ілюстрацыі падпісваць, каб яны паказваліся ў пошукавых выніках);
- адсутнасць спроб дапоўніць/праверыць сказанае спікерам;
- жанрава-стылістычная невызначанасць.
Пры жаданні памылкі можна знайсці ў любым тэксце, але гэта неістотна. Ёсць тэмы, закранаючы якія, больш патрэбная смеласць, чым правільны стыль. А ўсё, напісанае без сэрца, без цікаўнасці, адкрытасці, шчырага імкнення пазнаваць і дзяліцца, не падлягае ўдасканальванню, але чыстага аркуша і новай працы.
No comments:
Post a Comment