Але не зусім. Якраз у нядзелю 10 чэрвеня споўнілася маёй дачушцы 6 год (мілае слова дачушка, праўда?). Нараніцы мы былі ўпэўненыя ў дзвюх рэчах: у тым, што ў 10.30 мы будзем у капліцы на Святой Імшы, і што ў 13.00 да нас збяруцца госці. Наконт таго, што з гасцямі рабіць пэўнасці не было. Але ўсё па чарзе.
Урывак з Евангелля на Св. Імшы Мк 3, 20–35: "І сказаў ім у адказ: Хто маці Мая...?" Пытанне, разважанне ці запрашэнне, а можа – перасцярога? Здаецца, усе вакол ведалі, ніхто не задаваўся пытаннем, хто маці Езуса. Тады Ён спытаўся Сам, толькі не ў Сябе, а ў нас...
"Хто будзе выконваць волю Божую," – просты ясны адказ, які слепіць вочы сваёй яскравасцю. Калі маці прапануе дзіцяці нешта супрацьлеглае Божай волі, яна ўжо яму не маці.
А як жа нюансы, жыццёвыя абставіны, цяжкае дзяцінства самой маці, і яе "цацкі, прыбітыя да падлогі"? Насамрэч, не да жартаў, бо як нельга быць "крышачку цяжарнай", так і маці – альбо ты ёсць, альбо не.
Але ж мы, заблуканыя маці, дзякуй Богу, вяртаемся да волі Божай, бо нічога не здольныя без Яго зрабіць. Нават убачыць сваё дзіця. І стаім звонку, паглыбіўшыся ў свае апраўданні. Так, вяртаюцца не толькі марнатраўныя дзеці, але й бацькі. І тады нават не радзіўшы – усынаўляюць, нават не маючы братоў і сясцер ва ўласнай сям'і – знаходзяць іх па ўсім свеце... Гэта ўжо не перасцярога, але цудоўнае абяцанне.
Дай, Божа, быць мне маці сваім дзецям!.. – такой была мая просьба.
А потым надвор'е стала проста выдатным, рашэнне ехаць дзесьці пад Ракаў было прынята аднадушна, і "Малпалэнд" у Фестывальным апраўдаў усе спадзяванні наконт добрага святкавання. І нават больш. Сасновы бор, чыстае паветра, птушыны спеў і месца для гульні – што болей трэба? Хіба што – аўтамабіль і троху грошай.
Для дзяцей траса ў метры над зямлёй, а для дарослых – на вышыні 4-5 метраў. Страхоўка, каскі, інструктары... Людзі, які там працуюць вельмі прыемна ўразілі сваімі адносінамі да наведвальнікаў.
А ўжо зусім-зусім нарыканцы гэтага дня – за 5 хвлін да панядзелку – мая сяброўка шчасліва нарадзіла сваю другую дачушку.

No comments:
Post a Comment