У хрысціянскім свеце – ці то ў малым мястэчку, ці то на вуліцах Рыма – існуе мноства месцаў для малітвы. Са старажытных часоў людзі, якія шукалі Бога, ведалі, што месца мае значэнне. Мае значэнне, ці з'яўляецца яно перапоўненай залай, ці кляштарнай келлю, ці напоўнена рэхам галасоў, цішынёй, музыкай ці птушыным спевам. Мае значэнне, як пахне ў месцы малітвы, якія колеры навокал, якія тэкстуры, ці адчуваецца лёгкі ветрык з акна або холад каменнай лавы.
Мы выдаткавалі стагоддзі на стварэнне адпаведных месцаў, якія дапамагаюць нам маліцца. Многія з іх захаваліся як велічныя храмы або ціхія кляштары. Некаторыя з іх зараз нагадваюць музеі. І ўсё ж дагэтуль мае значэнне, дзе мы прабываем падчас размовы з Богам. Гэта істотна ў маім горадзе, на маёй вуліцы і нават у маім доме.
Лета – выдатная магчымасць паназіраць за сваімі адчуваннямі ў розных месцах і ў розных абставінах і нават на рознай хуткасці – падчас шпацыраў пехатою, на ровары і г.д. Можна пачаць з наступных пытанняў:
- Як я фізічна адчуваю сябе ў гэтым месцы? Ці магу я расслабіцца, ці штосьці выклікае трывогу? Адчуваю бадзёрасць ці нуду, камфорт ці знэрваванасць?
- Што мне б хацелася рабіць у гэтым месцы? Заплюшчыць вочы і адпачываць? Або пачытаць? Падумаць? Працаваць? Паразмаўляць з кім-небудзь?
- Ці не нагадвае гэтае месца аб нейкіх істотных падзеях, людзях, мясцінах з майго мінулага? Калі так, то якім чынам?