Чалавек, які развівае ў сабе дух
малітвы, з цягам часу адчувае ўнутраную патрэбу штосьці змяніць, знайсці
лепшую форму малітвы, больш адпаведную для яго цяперашняга стану. Але
такі пошук не павінен пераўтварыцца ў задавальненне ўласных амбіцый, бо
не мы вызначаем час для наступнага кроку на шляху малітвы – толькі
адказваем на Божае запрашэнне. Самі вобразы дарогі, узрастання,
паглыблення падказваюць, што, хутчэй за ўсё, наша малітва будзе
развівацца паступова, на працягу ўсяго жыцця.
Знаходзіцца “ў працэсе” – складаны выклік, трэба прызнаць, асабіста для мяне і, магчыма, для кагосьці з Вас. Хочацца атрымаць вынік ужо цяпер, а не калі-небудзь потым. Але варта прыслухвацца не толькі да сваёй нецярплівасці, але і да вопыту іншых людзей, асабліва тых, каго Касцёл абвясціў святымі і даў вернікам як прыклад для пераймання. Якое месца займала малітва ў іх жыцці? Што з іх духоўнай спадчыны мы можам запазычыць сёння?