У двух апошніх артыкулах мы даволі
пільна прыглядаліся да рахунку сумлення. Пачалі з яго класічнай формы,
разабралі прагляд дня і малітву любячай увагі, іх адметнасці і этапы.
Засталося зрабіць яшчэ адзін крок, а менавіта адступіць крыху назад, каб
павялічыць шырыню агляду.
У Божую прысутнасць я прыходжу як рэальны чалавек, а не выдуманы герой, які ўсё робіць на выдатна ды яшчэ з дня ў дзень удасканальваецца. Што сёння будзе маёй шчырасцю ў адносінах са Створцам і Збаўцам? Плынь слоў і думак ці маўчанне? Усмешка ці схаваны ў далонях твар? А можа, увогуле адмаўленне ад актыўнага пазнання сябе і простае прабыванне пад позіркам Бога, які бязмежна і безумоўна любіць мяне?