Ёсць у Евангеллі радкі, якія я звычайна чытаю хутчэй за іншыя, нібы стараючыся бачком-бачком асцярожна абыйсці іх і рушыць далей – да цудаў, сустрэч, прыпавесцяў. Адзін з такіх урыўкаў:
Уявім сабе вялікую ўніверсітэцкую аўдыторыю, запоўненую людзьмі, якія прыйшлі паслухаць вельмі выбітнага лектара, доўгачаканага, адзначанага як пахвальнымі, так і крытычнымі водгукамі, і проста ўлюбёнага прафесара многіх студэнтаў. Калі верыць аповедам, лектар закране пытанні, ад адказаў на якія залежыць жыццё кожнага чалавека. Вельмі верагодна, што студэнты выйдуць пасля яе іншымі людзьмі. Яна будзе унікальнай, другі раз такой не пачуеш. Нідзе. Хіба ў пераказе іншых, але відавочна ад гэтага яна многае страціць. Адным словам, шкада таго небараку, які яе прапускае, бо раптам захварэў, напрыклад.
"Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо, калі б у Тыры і Сідоне былі цуды, што сталіся сярод вас, то яны даўно б, седзячы ў мешкавіне і ў попеле, пакаяліся. Але Тыру і Сідону лепш будзе на судзе, чым вам. І ты, Кафарнаум, што аж да неба будзеш узвышаны, аж да адхлані сыдзеш." Лк 10, 13–15Няўтульна з гэтым папярэджаннем, невядома, што з ім рабіць, як успрымаць, а прымерыўшы на сябе, як выкручвацца і рабіць выгляд, што не мяне датычыць і таму падобнае. Але гады ідуць, і перажыты досвед – менавіта, горкі – наступстваў сваёй непаслухмянасці, няўважлівасці, абыякавасці да Божых слоў, вучыць спыніцца на гэтым урыўку.