06/06/2023

Верш аб Найсвяцейшым Сэрцы Езуса

Пераклад верша а. Майка Марцінэза SJ "Найсвяцейшае Сэрца Езуса, дапамажы мне пражываць (а не проста чытаць) Святое Пісанне".

Немагчыма пераацаніць значэнне сэрца ў юдэа-хрысціянскіх пісаннях. Слова “сэрца” сустракаецца 858 разоў у Старым Запавеце і 156 разоў у Новым Запавеце. Без сумневу, нашыя сэрцы займаюць цэнтральнае месца ў таямніцы таго, хто мы ёсць. Яны месцяць у сабе шмат адказаў – і бясконца больш пытанняў.

Падчас маіх 30-дзённых ігнацыянскіх рэкалекцый у навіцыяце мяне захапіў адзін вобраз – Найсвяцейшае Сэрца Езуса. З Найсвяцейшым Сэрцам я заўсёды пачынаў і заканчваў усе мае разважанні. Калі я маліўся з дапамаогай сваёго ўяўлення, Хрыстус мог вырваць Сваё сэрца з грудзей і працягнуць яго мне. Тады я вымаў сваё сэрца і працягваў Яму. А мая малітва  была сузіраннем працэса павольнага зліцця нашых сэрцаў на працягу рэкалекцый. Да канца рэкалекцый я ўжо не мог адрозніць, якая частка сэрца належыць мне, а якая Богу. Хаця было страшна “страціць” сваё сэрца (Мц 10, 39), адначасна было радасна “здабыць” сэрца Хрыста! (Гал 2, 20)

Гэты верш адкрывае, як глыбока пашана Найсвяцейшага Сэрца ўкаранёная у Святым Пісанні, і агучвае жаданне нашых сэрцаў не проста чытаць, але жыць Святым Пісаннем.

Ласка, аб якой прашу: аб суладдзі свайго сэрца з сэрцабіццём Бога (1 Сам 13, 14).

Найсвяцейшае Сэрца Езуса, дапамажы мне пражываць (а не проста чытаць) Святое Пісанне

 

О Найсвяцейшае Сэрца,

Праз адзін толькі позірк (Ян 19, 37)

Твой агонь (Лк 12, 49),

Твае церні (Мц 27, 29),

Твая ўразлівасць (Мк 15, 24)

Даюць штуршок схаванаму працэсу (Пс 139 (138), 13-16),

Фармуючы “новае стварэнне” ўва мне (Ап 21, 5),

Хоць я нават не ведаю аб тым (2 Кар 4, 16).

 

О Найсвяцейшае Сэрца,

Найсвяцейшая Тройца (Мц 17, 5),

Бясконцы Сусвет (Габр 1, 3),

Жыве (Ян 1, 14)

У Тваім Сэрцы (Ян 7, 38),

Сцякае крывёй (Ян 19, 34)

Ад перапоўненай любові (Рым 5, 5),

Верна (Дрг 6, 4-9)

Б’ецца (2 Тэс 3,5)

Дзеля ўсяго (1 Цім 2, 4)

Чалавецтва і стварэння (Клс 1, 16)

А цяпер і дзеля мяне... (Эф 3, 16-21)

 

Я прашу аб магчымасці адказаць на Твае праніклівыя пытанні (Лк 2, 19),

Бо Ты большы за самы прасветлены адказ (Ян 14, 6).

 

Я прашу струменьчыка Тваёй Боскай моцы (Мк 5, 30),

Бо Ты большы за найсвяцейшую святыню (Мц 12, 7).

 

Прашу рысачку Твайго непрадказальнага дзеяння (Ян 3, 8),

Бо Ты большы, чым самая святая рэлігійная практыка (Мк 2, 27).

 

Прашу часцінку Твайго спосабу мыслення, адчування, размовы і любові (1 Яна 3, 18-20),

Бо Ты большы за самага натхнёнага прарока (Лк 11, 32).

 

Прашу зернейка Твайго Валадарства (Мк 4, 30-34),

Бо ты большы за наймудрэйшага караля (Мц 12, 42).

 

Прашу крышынку Тваёй святасці (Мк 7, 28),

Бо Ты адзін “Святы” (1 Сам 2, 2).

 

О Найсвяцейшае Сэрца,

Пралі дождж (Іс 55, 10-12),

Пануй у славе (1 Кр 17, 11-14)

У маім сэрцы (Езх 36, 26),

Ва ўсіх сэрцах (1 Яна 4, 11),

У параненым і ацаленым сэрцы свету (Рым 12, 2),

Бо Тваё квітнеючае Дрэва жыцця большае за самую плодную лазу (Ап 22, 2).

 

О Найсвяцейшае Сэрца,

Езу (Флп 2, 10),

Я (Ян 13, 23)

Напоўніцу (Мц 5, 8)

Давяраю (Ап 22, 20) і служу (Мк 3, 35)

Табе! (Мц 11, 29)

 

Амэн (Мк 15, 39).

 

Майк Марцінэз SJ

Poem: Sacred Heart of Jesus, Help Me Live (Not Just Read) the Scriptures

Выява: Ana Sofía “Anita” García (Miami, Florida, 2021), inspired by the Mike Martínez SJ’s album “Worship Real” 

 

No comments:

Post a Comment