25/03/2016

Тыдзень сёмы. Многія ўсе

"Гэта Кроў Мая новага запавету, якая за многіх праліваецца..." Мк 14, 24

"...прыйшоў Юда, адзін з Дванаццаці, а з ім мноства людзей з мячамі і кіямі " Мк 14, 43
"...многія давалі ілжывыя сведчанні супраць Яго" Мк 14, 46
І г.д., і г.д. – многія, некаторыя, усе – з'явіліся амаль адразу пасля ўстанаўлення Новага запавету, адразу пасля Хрыстовай запаведзі любові. З'явіліся не адсвяткаваць, але зруйнаваць, нібы спяшаючыся ўнесці ў гэта сваю "лепту".

Такі натоўп адпудзіць любога, загоніць за замкнёныя дзверы малых пакояў, прымусіць дрыжаць ад страху, але – не Маці Езуса, якая глядзела толькі на Яго і ішла за Ім крыжовым шляхам.
Каб жа вочы ўсіх адкупленых глядзелі толькі на Яго...



Ад смерці да жыцця 

Езу Хрысце, няхай Твая смерць будзе маім жыццём,
І каб у Твайго памірання я вучыўся, як жыць.
Тваё змаганне хай будзе маім адпачынкам,
Твая чалавечая слабасць – маёй адвагай,
Твой сорам – маім гонарам,
Твой крыжовы шлях – маёй раскошай,
Твой сум – маёй радасцю,
Тваім паніжэннем каб я мог узвышацца,
Адным словам, няхай я знайду ўсе свае благаслаўленні ў Тваіх выпрабаваннях.

Амэн.

From Death to Life

Jesus Christ, may your death be my life
and in your dying may I learn how to live.
May your struggles be my rest,
Your human weakness my courage,
Your embarrassment my honor,
Your passion my delight,
Your sadness my joy,
in your humiliation may I be exalted.
In a word, may I find all my blessings in your trials.
Amen.

—St. Peter Faber, SJ





No comments:

Post a Comment