Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога 31 мая 1998 года папа Ян Павел ІІ апублікаваў апостальскі ліст “Dies Domini” – Аб святкаванні нядзелі. Ва ўступнай частцы ён выказвае жаданне працягваць жывы дыялог з вернікамі, "каб разважаць разам з вамі пра сэнс нядзелі і падкрэсліць матывы яе святкавання як сапраўднага “дня Пана” ў зменлівых акалічнасцях нашага часу". Ва ўступным раздзеле папа спадзяецца, што гэты ліст:
- паспрыяе "больш глыбокаму разуменню нядзелі, каб нават у складаных абставінах перажываць яе ў поўнай паслухмянасці Святому Духу";
- дапаможа"нанова адкрыць глыбокія дактрынальныя абгрунтаванні якія з’яўляюцца падставай касцёльнага наказу, каб усе вернікі разумелі, наколькі вялікай каштоўнасцю ёсць нядзеля ў хрысціянскім жыцці";
- растлумачыць "шматлікія аспекты гэтага дня", так што "абавязак святкавання нядзелі, асабліва ўдзел у Эўхарыстыі і адпачынак у духу хрысціянскай радасці і братэрства", стане больш зразумелым.