“Я ведаю
сваіх, а Мае ведаюць Мяне, як Мяне ведае Айцец і Я ведаю Айца” – гаворыць Езус (Ян 10, 14-15).
Такое веданне не месціцца ў маёй галаве, бо ахоплівае
непараўнальна больш, чым я ведаю пра сябе сама.
23/04/2018
17/03/2018
Выпрабаванне
"Настаўнік, гэтую жанчыну злавілі на чужалостве. У Законе ж Майсей наказаў нам каменаваць такіх. А Ты што скажаш?" Яны казалі гэта, бо выпрабоўвалі Яго, каб мець у чым абвінаваціць Яго.
Адказам было маўчанне. Абаронцы Закона пыталіся зноў і зноў, крык нарастаў, "але Езус, схіліўшыся, пісаў пальцам на зямлі". Напэўна, ім хацелася хаця б убачыць Яго вочы, каб па-свойму растлумачыць позірк, ды была толькі рука, якая крэсліла штосьці нябачнае на зямлі.
А жанчына – каго яна насамрэч хвалявала? Так, яна важная для Езуса, для Яна евангеліста, для нас, якія чытаюць урывак пра чужаложніцу, але не для натоўпу, які прывёў яе, паставіў пасярэдзіне і акружыў шчыльным колам, іх мэтай было выпрабаванне Настаўніка. Ёсць сумневы, што і для тых мужчын: мужа і яго суперніка, яна не была толькі рэччу, належнай і пажаданай, прадметам суперніцтва. І ўрэшце рэшт яна сталася прычынай ганьбы, крыўды, падзелу. Такія канфлікты могуць разрасціся да непрадбачаных памераў, будуць пакутаваць шматлікія людзі, і доўга не будзе спакою. І ўсё з-за каго? Здаецца, сапраўды, Майсей ведаў, хто ўсяму вінны. І няхай лепш толькі яна, чым...
Але пакуль Езусава рука яшчэ піша па зямлі, задумаемся: ці Закон у тым, каб кожны ведаў, як "правільна" забіваць чалавека? Ці ўсё ж Закон - у любові да Бога і бліжняга, у беззаганнасці перад Абліччам Пана? Хто ж нас настолькі палюбіў, што не мае граху? Хто выканаў Закон так дасканала, каб магчы асуджаць іншых на смерць? Хай жа гэты беззаганны кіне першы камень. Езус сказаў гэта так, што ў натоўпе ўсе пачулі. Не засталося нікога. Значыць, усё ж не Майсей выдаў смяротны прысуд, але сэрцы пераследнікаў. А Той, хто меў права дамагацца выканання Закона, пацвердзіў, што не жадае смерці грэшніка, каб усё выправіць. Навярніся і жыві, ідзі наперад. На што гэта будзе падобна, немагчыма сказаць – у кожнага прабачанага грэшніка свая гісторыя.
Ахвярай натоўпу стане сам Езус, Бязвінны, – за ўсіх асуджаных і суддзяў, ахвяр і ганіцеляў, за тых, хто першым крычыць: "Укрыжуй!" ці хапаецца за камень, каб хутчэй "вырашыць праблему", забываючыся, што гэта ілюзія. Усё вырашыў Езус, не мы. Нам трэба толькі жыць, наследуючы Яго.

05/03/2018
"Высокія" парогі дому Айца
"І пачалі весяліцца." Так заканчваецца гісторыя пра марнатраўнага сына і пачынаецца аповед пра старэйшага. Пасля гэтай фразы міжволі ўсміхаешся, рэдка аж так яўна, але недзе ўнутры то заўсёды, нібы душа чуе гукі той "музыкі і танцаў" і імкнецца далучыцца да агульнай весялосці: "Сын мой ажыў, знайшоўся!"
"А старэйшы сын ягоны быў на полі." Жыццё малодшага і старэйшага мела такі розны рытм... Цалкам можа быць, што з самага дзяцінства. Мы добра ведаем, што малодшы паспеў за кароткі час нарабіць, колькі перадумаць, з якіх вышыняў упасці, вярнуцца ў бацькоўскі дом з апошніх сіл, без прэтэнзій на сыноўства, толькі на прабыванне недзе паблізу ад бацькі, каб хоць не галадаваць, не памерці. Можа толькі глянуць здалёк на родны дах, на ганак, з якога калісьці збягаў так хутка, пакідаючы дом... Але ён трапляе ў абдымкі свайго бацькі. Мы нават губляем яго з вачэй у гэтых абдымках прабачэння і радасці.

02/03/2018
Заручыны
Вось прывяду няверную абранніцу ў пустыню
і буду прамаўляць да яе сэрца.
І там заспявае яна,
як у дні маладосці сваёй
і як у дні выйсця свайго з зямлі егіпецкай.
І ў той дзень, — кажа Пан, —
ты будзеш клікаць Мяне «Муж мой»,
і не будзеш больш звяртацца да Мяне «мой Баал».
Я заручуся з табою навекі;
заручуся з табою ў справядлівасці і правасуддзі,
у міласці і міласэрнасці.
Заручуся з табою ў вернасці,
і ты пазнаеш Пана.

Ос 2, 16. 17b–18. 21–22
Абранніца,
якая стала нявернай... Тая, што смяялася і спявала, танцавала і не
адводзіла вачэй, паступова (ці раптам) стала глядзець у іншы бок, у
розныя бакі. Пачала слухаць то адных, то другіх, займацца то тым, то
гэтым, шукаючы наталення, і не ведаючы спакою. Стомленая, маўклівая,
нібы чужая... "Ці ёсць у яе муж?" - спытайся. Яна пачне ўспамінаць: "Ці
быў?" І будзе пазбягаць позірку, вымыкацца з размовы, ляцець да сваіх
клопатаў, бясконцых спраў.
Муж
урэшце возьме яе за руку, словам ці рухам павядзе як мага далей – ад
усёй той мітусні, нейкіх дзіўных навін, гучных галасоў, супярэчлівых
патрэб, журбы і самоты. Усё застанецца ззаду, а наперадзе будзе цішыня і
пустыня, якая свеціцца ад сонца, ад зор, ад "схаваных крыніц". Будзе
адзін голас, адно жаданне, адзін адказ, а знакаў Любові – больш, чым
пясчынак да небакраю. І тады, ёсць надзея, што яна пачне слухаць, глядзець, думаць і
верыць у гэты спакой, у прыгажосць, у прыняцце, у вернасць. І вочы, і біццё сэрца, і спеў, і танец – усё вернецца. І можна будзе, нарэшце, пагаварыць.
25/02/2018
З дня на дзень
Гэтае няспыннае стваранне шансаў для адказу і можна назваць тым, што найперш робіць Стварыцеля і Нябеснага Айца "дасканалым". З разважанняў на сайце "Прастора малітвы"
даць магчымасць вярнуцца
таму, хто сышоў,
ухіліўся з дарог,
так далёка застаўся,
прылёг
адпачыць,
каб ужо перастаць можа нават
быць
часам так карціць сысці
з гэтых вузкіх сцяжын,
і сабе мы даруем, а іншым...
а бывае наадварот,
занятыя толькі сабой,
аднымі сабой ізноў,
не бачым
нічога па-за, па-над і звыш,
нікога – за крок, за ўздых.
а трэба ствараць ім шчыліны,
хады і пралазы
ды адчыняць вокны,
дзверы і брамы,
каб заўжды меліся шанцы
для адказу
і абдымкаў вяртання.
даць магчымасць вярнуцца
таму, хто сышоў,
ухіліўся з дарог,
так далёка застаўся,
прылёг
адпачыць,
каб ужо перастаць можа нават
быць
часам так карціць сысці
з гэтых вузкіх сцяжын,
і сабе мы даруем, а іншым...
а бывае наадварот,
занятыя толькі сабой,
аднымі сабой ізноў,
не бачым
нічога па-за, па-над і звыш,
нікога – за крок, за ўздых.
а трэба ствараць ім шчыліны,
хады і пралазы
ды адчыняць вокны,
дзверы і брамы,
каб заўжды меліся шанцы
для адказу
і абдымкаў вяртання.
04/02/2018
Вернасць, якая вытрывала ноч
Бэтлеемскую ноч мы называем ціхай; першы крык Божага Дзіцяці прынёс зямлі супакой, які адчуваецца ў апісаннях падзей, постацях сведкаў, іх словах і ўчынках. Але была і іншая ноч. У Евангеллі паводле Мацвея чытаем: “Езус жа зноў ускрыкнуў моцным голасам і аддаў духа” (Мц 27,50). Тады, у момант смерці Хрыста, “заслона ў святыні разарвалася надвое з верху аж да нізу, і зямля затрэслася, і скалы раскалоліся, і магілы адкрыліся” (Мц 27, 51-52а). Марыя, Божая Маці, была побач з Сынам у першыя і ў апошнія хвіліны зямнога жыцця. Якімі ж адрознымі яны былі...
24/01/2018
Калі Езус аддаляецца
"Вось Маці Твая і браты Твае, і сёстры Твае на вуліцы шукаюць Цябе." Мк 3, 31–35
Найлепшыя разважанні над гэтым урыўкам Евангелля не даюць гатовага адказу, але заклікаюць знайсці яго самастойна, у малітве. Прачытаных каментарыяў – замала. Вяртаючыся да Божага Слова, зноў адчуваеш недаўменне: "Чаму ж не гаворыцца, калі Езус выйшаў да іх? Чаму так сказаў?"Спадзяюся, што сённяшнія мае думкі не будуць выглядаць, як упэўненыя адказы, але заахвоцяць да ўласных развагаў.
19/01/2018
Каралеўскі занятак – ткаць
У сённяшнім чытанне з Першай кнігі Самуэля (1 Сам 24, 3–21) апавядаецца пра міласэрнасць Давіда над Саўлам у пячоры. Давід адрэзаў кавалак вопраткі, але не перарэзаў "нітку жыцця" свайго крыўдзіцеля. "І сказаў ён людзям сваім: Няхай міласцівы будзе да мяне Бог, каб я не ўчыніў гэтага гаспадару майму, памазаніку Пана, каб я не ўзняў рукі сваёй на яго, таму што ён памазанік Пана. І стрымаў Давід людзей сваіх словамі, і не дазволіў ім паўстаць на Саўла."
16/01/2018
Шлях перад вачамі
Тады сказалі Яму фарысеі: Глядзі, чаму яны робяць у суботу тое, што не дазволена? Мк 2,24Я не гляджу, як глядзяць людзі, бо чалавек бачыць тое, што навідавоку, а Пан заглядае ў сэрца. 1 Сам 16
Чалавек глянуў – і асудзіў. Бог паглядзеў – і ўбачыў сэрца. Заўсёды
хтосьці збоку можа кіўнуць Пану на нас: "Глядзі!" Мы самі часам глядзім
на сябе, як найгоршыя суддзі. Але на самай справе гэта не страшна, не
так істотна, як тое, дзе нашае сэрца, і што ў ім зараз.
Вось
заінелы лес узыходзячае на марозе сонца фарбуе ў светла-ружовы колер.
На бліжэйшых дрэвах гэтага амаль нябачна, а ўдалечыні - сапраўдная
казка. Ясныя ўчасткі галінкак, асветленых сонечнымі промнямі, адцененыя
глыбокімі шэрымі колерамі. Кольк імгненняў будзе доўжыцца гэткае
хараство? Колькі такіх момантаў мы губляем, утаропіўшыся ў свае заняткі,
у мітуслівыя думкі, у паводзіны іншых людзей? Прырода – нібы адкрытая
кніга перад нашымі вачамі, і то мы спасцігаем усяго толькі невялікую
частку. Сэрца ж чалавека заўсёды застанецца таямніцай. Ці сапраўды нам
залежыць на тым, каб разгадваць яе нават у самых блізкіх людзях? Даўно
не сакрэт, што ёсць адзін шлях. Ён адкрыты, вядомы, ды мала хто трывала крочыць па ім. Так, шлях любові.
Бог
запрашае бачыць у людзях не толькі тое, "што навідавоку", але – як Ён –
заглядаць у сэрца. А гэта значыць, што трэба і любіць, як Ён. Мала
таго, любіць не толькі Бога, не толькі іншага, але і сябе самога. Той,
хто ціха скажа "ты думаеш, я не спрабаваў?...", ужо ведае шлях. Той,
хто глядзіць на Укрыжаванага, бачыць адкрытае Сэрца Бога.
15/01/2018
Разважанні над Апостальскім лістом “Dies Domini” – Аб святкаванні нядзелі”
Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога 31 мая 1998 года папа Ян Павел ІІ апублікаваў апостальскі ліст “Dies Domini” – Аб святкаванні нядзелі. Ва ўступнай частцы ён выказвае жаданне працягваць жывы дыялог з вернікамі, "каб разважаць разам з вамі пра сэнс нядзелі і падкрэсліць матывы яе святкавання як сапраўднага “дня Пана” ў зменлівых акалічнасцях нашага часу". Ва ўступным раздзеле папа спадзяецца, што гэты ліст:
- паспрыяе "больш глыбокаму разуменню нядзелі, каб нават у складаных абставінах перажываць яе ў поўнай паслухмянасці Святому Духу";
- дапаможа"нанова адкрыць глыбокія дактрынальныя абгрунтаванні якія з’яўляюцца падставай касцёльнага наказу, каб усе вернікі разумелі, наколькі вялікай каштоўнасцю ёсць нядзеля ў хрысціянскім жыцці";
- растлумачыць "шматлікія аспекты гэтага дня", так што "абавязак святкавання нядзелі, асабліва ўдзел у Эўхарыстыі і адпачынак у духу хрысціянскай радасці і братэрства", стане больш зразумелым.
Subscribe to:
Posts (Atom)