Позняй восенню, калі ночы робяцца
даўжэйшымі, большасць з нас адкрывае вочы задоўга да світання, у змроку.
Занятыя сваімі справамі, не заўважаем, як пачынае днець – раніца мінае
хутка. Але менавіта ў пачатку дня, як і перад любым важным заняткам,
варта стаць перад Богам, даручаючы Яму той шлях, які маем прайсці.
Ранішні час, калі навокал яшчэ цёмна, калі адчуваеш сябе недаспаным, зрушаным з цёплага ўтульнага месца, – добры час для асабістай малітвы, роўна як і жыццёвы крызіс, змрок у душы, смутак, невядомасць. Бог прысутны побач у кожную пару, нават калі не бачым ні промня святла ў прамым і пераносным значэнні.