Мінулым разам мы разважалі аб
актуальнасці Святога Пісання. Калі чалавек успрымае Божае слова не як
інфармацыю ці добрае пажаданне, але як сённяшняе пытанне, заклік,
прапанову, якая прадугледжвае асабісты адказ, тады біблійны тэкст
адкрывае сваё прагматычные вымярэнне, тады гэта прыносіць плён. Таму, як
адзначае папа Бенедыкт XVI, “lectio divina ў сваёй дынаміцы не
заканчваецца, пакуль не прывядзе да дзеяння (actio), якое чыніць, што
жыццё веруючага становіцца дарам для іншых у любові” (Verbum Domini,
87).
На першы погляд, шлях ад малітвы да актыўнасці здаецца даволі кароткім: закрыў Біблію, устаў і пачаў дарыць сябе ў любові. Канешне, Бог можа даць яснае бачанне наступнага кроку, і тады важна не марудзіць і не адкладваць. Аднак звычайна нам патрэбны некаторы час і трываласць у малітве. Напэўна, многім знаёмае глыбокае выказванне св. Яна ад Крыжа: “Пад вечар жыцця мы будзем асуджаныя з любові”. Для любові няма дакладных вызначэнняў, але мы выдатна адчуваем, калі яе не хапае.