Адчуванне,
што кліча мяне хтосьці ўзняцца, нібы на крылах,
вышэй і вышэй.
Даверыцца ветру – плыні магутнай Божай любові.
Але каб не ўпасці, трэба стаць лёгкай,
Нягодны слуга! Увесь твой доўг я дараваў табе, таму што ты папрасіў мяне; ці ж не належала і табе змілавацца над сабратам тваім, як і я змілаваўся над табою? Мц 18:21-19:1
![]() |
"Перамяненне" Lewis Bowman |
"Любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах." Мц 5, 44
"А Езус пазнаў, што хацелі ў яго спытаць, і сказаў ім: Распытваецеся адзін у аднаго пра тое, што Я сказаў: Яшчэ крыху і вы не ўбачыце Мяне, і хутка зноў убачыце Мяне? Сапраўды, сапраўды кажу вам: вы будзеце плакаць і галасіць, а свет будзе радавацца. Вы будзеце смуткаваць, але смутак ваш зменіцца ў радасць." Ян 16, 19-20У стане няпэўнасці адны пытанні цягнуць за сабой наступныя, а заслона над будучым не становіцца больш празрыстай. У каго пра Настаўніка маглі спытацца вучні, як не адзін у аднаго? Самі сабе былі экспертамі. Але шматлікія абмеркаванні Ягоных слоў не прыносілі чамусьці супакой. Таму яшчэ раз спачатку: Што значыць "яшчэ крыху"? Не ўбачым – і зноў убачым... Як Ён пойдзе да Айца, калі казаў, што Ён і Айцец адно? А з намі што будзе?
У Твае сляды, Пане, я ўступлю,
бо яны - крыніца жыцця.
Па Тваіх слядах, Пане, буду крочыць,
бо яны - крыніца радасці...