Майсей пачуў з сярэдзіны куста голас Пана і сказаў Яму: Вось я прыйду да
сыноў Ізраэля і скажу ім: Бог айцоў вашых паслаў мяне да вас. А калі
яны спытаюцца ў мяне: Якое ў Яго імя? Што адказаць мне ім? Тады сказаў
Бог Майсею: Я ЁСЦЬ, ЯКІ ЁСЦЬ. І сказаў: Так скажаш сынам Ізраэля: ЯКІ
ЁСЦЬ паслаў мяне да вас. (Кніга Зыходу
Як зразумеў адказ Бога Майсей? Немагчыма сказаць, бо і разуменне кожнага з нас змяняецца на працягу жыцця. Імя адкрыта, ды хто можа змясціць яго? Гэтым летам дыялог паміж Масеем і Богам набыў для мяне нечаканую інтанацыю. На пятнаццатым звычайным тыдні літургічнага году, калі выпадае чытанне гэтага ўрыўка, я гасціла якраз у мамы. І яе голас рэхам прагучаў у адказ дзесьці ўнутры мяне. Вось у чым справа. Колькі сябе помню, калі мама або тата шукалі адно аднаго, то заходзячы ў хату, пыталіся "Ты ёсць?" Часцей за ўсё, здагадка была трапнай, і тата, напрыклад, адгукаўся, што ёсць. Тады мама пачынала гаварыць, што хацела сказаць, ці раіцца аб нечым, ці задаваць (не заўсёды зручныя) пытанні. Пачыналася размова, карацей кажучы. Нас, дзяцей, бацькі гэтаксама гукалі, але, вядома, не так сабе пагаварыць, а з нейкай просьбай, упамінам ці пытаннем: "Чаму нічога не еўшы сядзіш?" Так, інтанацыя адрознівалася, і пасля смерці таты яна засталася толькі ў памяці дзяцінства.
Можна было б на гэтым і спыніцца. Ці паставіць шматкроп'е, як я люблю. Толькі на самой справе трэба ставіць помнік таму дню, калі чалавек шукае Бога: "Ты ёсць?" вось з той самай інтанацыяй блізкасці і пільнай патрэбы пагаварыць, распытацца, падзяліцца, пабыць разам і памаўчаць у рэшце рэшт.
Адна справа чытаць заахвочванні да сяброўскіх адносінаў з Богам, згаджацца і нават імкнуцца да іх, і зусім іншая – пайсці гэтым шляхам. Выглядае дык увогуле немагчымым. І толькі "супадзенне" імені Бога, ЯКІ ЁСЦЬ, і чулага пошуку блізкага чалавека – як пытанне і адказ – застаецца нават не выклікам, не задачай, а дзівоснай магчымасцю, запрашэннем да размовы. Да сапраўднай размовы, дзе двое разумеюцца з паўслова, дзе можна гаварыць доўга або толькі ўздыхнуць – і ўсё сказаць, дзе можна адразу пачаць з галоўнага, але таксама распавесці пра нейкую дробязь, якая мае значэнне толькі для гэтых двух.
Нягледзячы на ўвесь той страх, які прымушае нас адварочвацца ад гэтай сустрэчы, і на перашкоды, за якімі хочацца схавацца ад палаючай Божай любові, Бог ужо пачаў размову...
"Перамяненне" Lewis Bowman |

No comments:
Post a Comment