За вокнамі – люты і вецер. Калісьці ў дзяцінстве гэта прадвесціла завеяную дарогу праз поле, не даўжэй за вярсту, якую цяжка было адолець, калі перад табой суцэльнае снежнае покрыва. Добра, калі перад табой хтосьці ўжо прайшоў і пратаптаў сцежку, ці хаця б пакінуў сляды ў глыбокім снезе. І вось чаму мне ўспомнілася ўсё гэта.
Адна малітва, што трапіла нядаўна на вочы, пачынаецца так:
Вельмі ясна я ўбачыла дарогу праз тое поле, калі наперадзе ішоў мой бацька, а я за ім - след у след. Ён захінаў мяне ад ветру, дапамагаў не набраць поўныя боты снегу і не асабліва змарыцца да шырокай дарогі. Татава "Ідзі па маіх слядах" азначала спагаду, клопат, імкненне зрабіць мой шлях лягчэйшым, бо ён, вядома, шкадаваў дзіця, якому трэба мясіць снег малымі нагамі.
Чалавек не раз задаецца пытаннем, а ці трэба мне выходзіць з дому, мерзнуць на ветры, печыся ад спёкі, блукаць у сутонні, каб ісці за Езусам? А выйшаўшы, так цяжка прызнаць сябе малым перад Богам, даверыцца Таму, Хто ведае накірунак, Хто з любові не йдзе занадта хутка, не робіць шырокіх крокаў. І прымірыцца з тым, што, магчыма, усю дарогу прыйдзецца бачыць толькі спіну, і то невыразна.
І вось ты робіш крок – і трапляеш у крыніцу... Каля малой рачулкі, дзе я расла, ёсць адна крынічка. Невялічкая, круглая, непрыкметная ў траве, як схаванае празрыстае шкло ці люстэрка. Толькі не застыглае, а рухавае, нібы жывое. З зямлі ўвесь час б'ецца струменьчык вады. Яна пераліваецца цераз край і бяжыць тонкім ручайком ў рэчку. А ў крыніцы не менее вады, але прыбывае.
Як звязаў аўтар малітвы след і крыніцу? Усе ж ведаюць, што нельга лезці з нагамі ў крыніцы. Але вытокі жыцця і радасці пакідае Бог у сваіх слядах. Няўжо сапраўды нам не хапае адвагі зрабіць крок і заглыбіцца ў жывы струмень Божай ласкі? Можа ісці за Езусам - не такая маркотная справа? І з кожным глытком чысцюткай жывой вады, радасць і жыццё напоўняць нас так, што стануць пералівацца цераз край, патрабуючы выйсця, дзялення, удзячнасці і прыцягальнасці для іншых людзей, якія ўбачаць для сябе прыклад і накірунак у жыцці?

У Твае сляды, Пане, я ўступлю,
бо яны - крыніца жыцця.
Па Тваіх слядах, Пане, буду крочыць,
бо яны - крыніца радасці...

No comments:
Post a Comment