Зрэшты, больш трапна выказаўся кніжнік, калі сказаў Езусу: "Настаўнік, кажучы гэта, Ты абражаеш нас" (Лк 11, 45). Сапраўды, хіба ж гэта проста заўвага, назваць чалавека нябачнай магілай? Чалавека, які не адзін дзясятак год аддаў дбайнаму вывучэнню Пісання і разнастайных усеабдымных правілаў. Гады адзінага свайго жыцця не змарнаваў, як многія іншыя, але прысвяціў захаванню веры і навучанню народа. І прыходзіць з нейкай не то вёскі, не то мястэчка былы плотнік, які не можа нават некалькі сваіх вучняў навучыць абмываць рукі перад ежай, і кідае ў вочы рэлігійнай эліце "Гора вам". Грэшнікам кажа адно, а людзям, якія штосьці робяць, зусім іншае.
Цяжка не прызнаць слушнасць крыўды таго кніжніка. Нават зараз болей крытыкуюць тых, хто дзейнічае, а не ьых, хто сядзіць. Так і хочацца сказаць: "Вазьміце лепш дастукайцеся да тых, хто нічога не робіць". Нашмат жа больш тых, хто не вучыцца і не вучыць, не трымаецца запаведзяў і не бядуе па іншых, адводзіць вочы ад праўды і замоўчвае злачынствы. А толькі нехта возьмецца за працу – над сабой, над "жнівом" – як адразу з'яўляюцца пільныя крытыкі. Ці не падумае чалавек, седзячы на ўмоўнай канапе: "Калі такі кошт, то навошта вытыркацца?"
Кошт, бясспрэчна, ёсць. Толькі ёсць і розніца ў заўвагах, каментарах і парадах. Езус з'яўляецца гэтай розніцай. Ён не застаецца далёка ні да тых, якія шукаюць Яго, ні да тых, якія зачыняюць перад Ім дзверы. Дзверы сэрцаў, перш за ўсё.
Тыя, найбольш адданыя, вучоныя і кампетэнтныя, робяць учынкі, нязгодныя на самай справе з Божым законам, але чаму? Хто можа ім (і мне ці табе) сказаць, чаму паводзіны пачынаюць разыходзіцца са словамі? Думкі марнеюць, мары забываюцца, жаданні "карэктуюцца" пад рэчаіснасць, якая губляе штосьці істотнае, губляе той сэнс, які давала ёй вера. Толькі Езус можа сказаць, чаму, і Ён не маўчыць. Ніхто не бачыць, але ўнутры ў цябе ўсё памерла, – кажа Ён. Ён не цешыцца з гэтага, не імкнецца падабраць найбольш крыўдныя выразы. Ён адкрывае балючую праўду тым, хто не толькі можа вынесці яе, але і навярнуцца. Ён звяртаецца да тых, хто патрабуе яе, як глытка свежага паветра пасля душнага памяшкання, як яснай раніцы пасля восеньскай ночы, як жыцця пасля доўгіх гадоў прыхаванай смерці. З такога гора выцягне толькі горкі лек, які на першы погляд можа здацца абразай.
І як арозніць, дарэчы, банальную беспадстаўную знявагу ад Божай перасцярогі? Можна скарыстацца досведам апостала Паўла, які раіў усё выпрабоўваць і глядзець на вынікі. "Плады Духа" гавораць самі за сябе.

No comments:
Post a Comment