Правяраючы сёння хатняе заданне па беларускай мове ў сына, прачытала
прымаўку: "Адно зерне пуды прыносіць". І ўспомніла
адразу тыя евангельскія зернейкі, якімі вучні сілкаваліся, праходзячы ўздоўж
поля. Прыгожы вобраз і дотык і смак: зямля ды неба, каласкі ў далонях, цёплыя зярняты...
Яшчэ не хлеб, не віно, і не накрытыя сталы, а ўжо пачалася радасная гасціна ў
Бога. Ён корміць іх крышынкамі, патроху, і хіба што адзін ведае, які плён яны
дадуць.
Часам чалавечы голад робіцца нясцерпным. Калі ён трывае доўга, то сытная ежа можа нават зашкодзіць. З голадам душы напэўна будзе гэтаксама. Здаецца, свету цэлага будзе замала, жыцця, уражанняў, пачуццяў – яшчэ і яшчэ, і да рэальнасці дайце віруальнасць. А хапіла б аднаго каласка ці зярняці з Божага стала, які Ён накрывае, дзе хоча.

No comments:
Post a Comment