Замест таго, каб беспаспяхова дзяліць час, можа, сапраўды прызнаць, што ён прысвячаецца толькі нечаму аднаму? Марнаванню як такому, напрыклад. Бо ты альбо тут, альбо дзесьці далёка, асабліва думкамі (у іншых галактыках ці ў двары на акном ужо неістотна).
Калі ў дзень народзінаў збіраюцца да імянінніка блізкія сябры, то ўзнікаюць на парозе без спецыяльных цырымоній, нібы вяртаюцца дадому. Становіцца радасна і хораша на душы. Можна быць разам, гаварыць, святкаваць.
Так прыходзяць і анёлы добрых натхненняў. Вельмі асабіста, вельмі далікатна, нібы даўно ведаюць куды і да каго прыйшлі. Уявім сабе такое святкаванне, калі сустрэўшы гасцей на парозе, імяніннік не ўваходзіць, каб правесці з імі час, але застаецца звонку. Па якой прычыне? Кожны раз – нешта іншае, або нават і тое самае: паназіраць за мінакамі, папрыбіраць, перадумаць даўно перадуманае, пазабаўляцца з нечым, завесці з кімсьці пустую размову і таму падобнае. У хаце чакаюць сапраўдныя сябры, не злыдні якія, але дзень мінае, а гаспадара няма. Можа, занадта звыкся так праводзіць час.
Увечары ўсе сябры разыйшліся. Засталося толькі ўсведамленне страчанай цудоўнай магчымасці. Калі б так адбылося з людзьмі, то чакай цэлы год наступнага дня народзінаў. У рэальнасці духоўнай такое свята – кожны дзень. Добрыя ідэі, натхненні, прапановы, памкненні з'яўляюцца на парозе з падарункамі ў руках то паасобку, то цэлай кампаніяй, але ці ім будзе прысвечаны час і ўвага?
Але што істотна: час і ўвага сябрам аддаюцца так лёгка, без прымусу. Пяшчота і блізкасць, радасць прысутнасці прыцягваюць самі па сабе. "Повязі любові" не звязваюць, дадаюць свабоды і адвагі. Несумненна, часам добрыя сябры прыходзяць сказаць праўду ў вочы, асцерагчы, параіць штосьці. Гэта каштоўны дар...
Усё гэта можна страціць, застаўшыся "звонку". Чамусьці застаецца гэты выбар. Не такі ўжо і вольны, бо жадаючы правесці час добра, вечарамі стараемся не глядзець у вочы анёлам добрым натхненняў, якіх пакінулі ў самоце. Другія шанцы, вядома, наша надзея і ўсё такое. Але пяшчота... Дзе ўзяць, як адкрыць у сабе тую чуласць, якая будзе чуйнай да сяброўскіх візітаў? Ёсць бязмежная Крыніца і працягнутая шчодрая Далонь – хай жа не будуць зачынены дзверы чалавечых сэрцаў.

No comments:
Post a Comment