Разважанні над словамі Езуса, што “лепш калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзвюма рукамі ісці ў геену, у агонь непагасны” (Мк 9, 43-48) часта спыняюцца на фармальнай згодзе, што, канешне, лепш увайсці ў жыццё. Аднак, супрацьпастаўленне гэтых накірункаў напэўна было больш вымоўнае ў Ерузалеме таго часу. З аднаго боку палацы з іх раскошай, дагледжанасцю, духмянымі водарамі кветак, а з другога – смурод гарадскога сметніку з агнём і гніеннем адначасова. Дзе чалавеку захочацца апынуцца? Здавалася б, аж занадта відавочны выбар, але Езус не пазбягае яскравых вобразаў, карыстаецца чалавечай уражлівасцю, звяртаецца да розуму, каб чалавек выбраў добрую мэту – жыццё, і каб адчуў гэтае прагненне целам і душой, выбраў Валадарства, куды ён запрошаны нават не на парог, але ў пакоі, як любімае дзіця.
Варта і зараз усвядоміць сабе гэты кантраст паміж жыццём і геенай, каб усё ж вырушыць правільным шляхам, не спаўзаць на ўзбоччы і ліхія сцежкі. Хаця, чаму “спаўзаць”? Звычайна чалавек проста збягае, ды з такім імпэтам, што атачэнне дзівіцца яго энергічнасці і самаўпэўненасці. Як трымацца выбранага калісьці накірунка, выбранага свядома і ўсім сэрцам? Толькі адкідаючы ўсё, што становіцца перашкодай на шляху. “Калі спакушае цябе рука твая…” Можа, нават правая, незаменная, але ўцягвае мяне ў грэх. Я не магу гэтай частцы сябе сказаць – не, я не пайду за табой, бо калі “прыклейваецца” яна, то непазбежна ўцягваюся я цалкам. Езус кажа глядзець на пачатак учынка: дзе і з чаго пачалося? Што ўва мне зноў і зноў правальваецца?
“Дзе тонка, там і рвецца”, пацвярджае народная прымаўка правіла св. Ігнацыя аб тым, што злы дух атакуе ў першую чаргу слабыя месцы чалавека. Не ўсё можна ўмацаваць, як сцены замка. Часам трэба, як кажа Езус, адсекчы. Але спачатку – успомніць, дзеля чаго гэта ўсё, асабліва калі міжволі ўяўляецца сякера, занесеная над галавой (бо дзе ж усё пачынаецца, як не там). Нашая мэта – “увайсці ў жыццё”. Таму “адсяканне” будзе насамрэч ачышчэннем вінаграднай лазы рукамі клапатлівага вінаградара, каб яна ўмацоўвалася і прыносіла большы плён. Мы можам не проста даверыцца і чакаць, але супрацоўнічаць з Богам у працэсе свайго развіцця. У словах Езуса, ад якіх спачатку хочацца адхінуцца, хаваецца надзея на змяненне нават сталага, зацятага ў сваіх рэакцыях чалавека. Учынкі маюць нейкі маленькі выток, крыніцу, якую варта, нарэшце, перастаць падсычаць і падтрымліваць.
Спакусы будуць узнікаць заўсёды. Але задумаемся, што будзе, калі яны не знойдуць у нас той ранейшай прыхільнасці? Што, калі перастанем любавацца імі, не пойдзем пакорліва следам, не пададзём рукі?

No comments:
Post a Comment