"Узнясу рукі ў праслаўленні"Калі брацца штосьці рабіць, то толькі з любові. Рукі спакойна ляжаць на каленях. Націскаеш на клавішы ці бярэш аловак, гачку ці скальпель, зямлю, ваду ці паветра – любоўю напоўніць гэты зямны момант, які ўжо тут сустракаецца з вечнасцю.
Не чакаць ніякага "дзякуй". І ўзаемнасці, бывае, таксама. Рабіць, бо любіш, а не таму што аддзячаць, дацэняць, пагладзяць.
Сцішыцца.
Маліцца аб любові.
Спрабаваць.
No comments:
Post a Comment