"Пашчолгай ты мне гарох, пакуль маеш час", – папрасіла мяне мама.
Быў цёплы жнівеньскі вечар, амаль восень. Некалькі вольных дзён.
Зялёныя стручкі неахвотна адпускалі сваіх гарошынак, яшчэ такіх смачных і салодкіх, што мае дзеці знаходзілі і з'ядалі іх адразу.
Сухія стручкі, наадварот, раскрываліся ад аднаго дотыку, скручваючыся ў спіралі, нібы адбіралі ў сваіх гарошынак нават найменшы шанец затрымацца ў матчынай "хатцы". Кожнае зярнятка павінна выскачыць вонкі. “Ляціце, ваша чарга, ваша будучыня!”
Выразны кантраст паміж сухім і зялёным. Прыйшоў час – адпускай і не затрымлівай. Праўда, дзе ж падзеліся вашы зялёныя сокі, далікатныя ахоўныя створкі для маленькіх гарошынак? Нічога для сябе не пакінулі стручкі на маёй далоні, ні выгляду, ні колеру, каб нічога не перашкаджала скруціцца ў сухую спіральку, выпускаючы спелыя гарошынкі ў свет. І каб за зіму рассыпацца ў пыл. Такая вось алюзія на нашу цялесную абалонку. З’яўляюцца маршчынкі, змяняюцца колеры і марнеюць жыццёвыя сілы… Прычым не абавязкова гэты працэс відавочны.
Зноў жа, пра дзяцей – падгадаваць і адпусціць, на поўніцу так адпусціць. Бацькам цяжка заўважыць іх гатоўнасць і спеласць, але праявы сваёй “сухасці” павінны дапамагчы ў гэтым. Чым не запрашэнне прыязней вітаць сваю старасць? :)

No comments:
Post a Comment