Насамрэч, існуе безліч спосабаў любіць і ўзрастаць у любові, але давайце зараз засяродзімся на пяці.
1. Убачыць хаця б адну добрую якасць.
Ва ўзаемаадносінах, асабліва тады, калі вы настроены крытычна і сварліва, задайце сабе пытанне: "Якая рыса характару гэтага чалавека з'яўляецца выдатнай? Што я не павінен выпускаць з-пад увагі?" Засяроджванне на якасці, якую вы цэніце, дапаможа вам справіцца з тымі рэчамі, якія сур'ёзна раздражняюць, змяніць накірунак сваіх пачуццяў і гутаркі ў цэлым.2. Слухаць.
Магчыма, вы пражылі побач з чалавекам 40 год і можаце заканчваць фразу, якую ён пачынае гаварыць. Але вы ўсё яшчэ шмат чаго не ведаеце і не бачыце. Вы не здолееце зазірнуць у душу іншай асобе. Часам, каб даведацца, што трэба для яе зрабіць, дастаткова слухаць з адкрытасцю і ўвагай. Не думайце, што вы загадзя ведаеце, чаго ён хоча альбо чаму ёй балюча, альбо што магло б ашчаслівіць чалавека.3. Дадаць крыху гумара.
Смех можа прынесці палёгку і вызваленне практычна ў любой сітуацыі. Магчыма, вы нясеце сябе занадта паважна. Магчыма, уцяжарваеце адносіны вялікай інтэнсіўнасцю і празмернымі чаканнямі. Дазваляйце сабе бачыць нагоду для гумара сярод штодзённых спраў.4. Цаніць сілу добрай размовы.
Чаму так важна для людзей – знаходзяцца яны ў рамантычных адносінах ці ў сяброўскіх – развіваць агульныя інтарэсы. Калі мы ўдзельнічаем у доўгіх дыскусіях пра фільмы ці кнігі, пра пешыя вандроўкі ці любімы від спорту, мы даём адзін аднаму стымул і свежую энэргію розуму і сэрцу. Няма такога рэчыва, што замяніла б размову паміж людзьмі.5. Працаваць у напрамку дабра для іншага.
Гэта цяжка зрабіць, пакуль вы захоплены сваім уласным жыццём. Час ад часу спытайце сябе: як я магу памагчы гэтаму чалавеку дамагчыся поспеху? Як я магу яго заахвоціць песціць надзеі і мары? Перамяшчаючы фокус на іншага чалавека, вы здолееце вызваліцца ад свайго эгацэнтрызму і адкрыць сваё жыццё на мацнейшую і глыбейшую любоў.Паводле
No comments:
Post a Comment